Часопіс «Веснік адукацыі», выдаўцом якога з'яўляецца дзяржаўная ўстанова адукацыі «Акадэмія адукацыі», удзячны сваім чытачам, якія застаюцца добрымі сябрамі нашага выдання!
Пачынаючы з 2003 года часопіс інфармуе педагагічную грамадскасць аб нарматыўным прававым, навуковым і метадычным забеспячэнні адукацыйнага працэсу. У часопіса сфарміраваліся пэўная чытацкая аўдыторыя і аўтарскі калектыў, вызначыліся рубрыкі, зместавыя лініі. Часопіс «Веснік адукацыі» ўключаны ў пералік навуковых выданняў для апублікавання вынікаў дысертацыйных даследаванняў па педагагічных навуках, у Расійскі індэкс навуковага цытавання.
Але час не стаіць на месцы! Адпаведна яму змяняецца і часопіс. Асноўная яго накіраванасць – навукова-практычная і інфармацыйна-метадычная – застанецца, але будзе напаўняцца новымі па тэматыцы матэрыяламі.
Для таго, каб «Веснік адукацыі» стаў трыбунай для прадстаўлення педагагічнага вопыту, скрыжавання думак, выказвання абгрунтаваных меркаванняў, карысных прапаноў і слушных парад, прэзентацыі навуковых дасягненняў, запрашаем да супрацоўніцтва навуковых работнікаў, педагогаў, кіраўнікоў устаноў адукацыі, спецыялістаў інстытутаў развіцця адукацыі, работнікаў органаў кіравання адукацыяй – усіх, хто зацікаўлены ў тым, каб змены ў адукацыі прынеслі станоўчыя вынікі.
Дзяліцеся сваім вопытам работы, задавайце пытанні, дасылайце распрацоўкі ўрокаў і выхаваўчых мерапрыемстваў.
Патрабаванні да афармлення артыкулаў, прадстаўленых да публікацыі ў часопісе «Веснік адукацыі»
Штомесячны навукова-практычны і інфармацыйна-метадычны часопіс «Веснік адукацыі»: аформіць падпіску можна тут.