З 11 па 14 ліпеня 2024 года адбудзецца XXXIII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску». Асобныя мерапрыемствы фестывалю пройдуць 9, 10 і 15 ліпеня.
На працягу ўсіх гадоў існавання гэты форум мае на мэце аб’яднанне творчых сіл блізкіх па культуры краін і садзейнічанне дыялогу паміж рознымі народамі. Ён сапраўды стаў культурным брэндам Беларусі. Нязменным застаецца яго дэвіз – «Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення».
Падрабязней з праграмай фестывалю можна азнаёміцца на афіцыйным сайце.