29 мая 2024 года ў Нацыянальным архіве Рэспублікі Беларусь адкрылася дакументальная выстава «Свет пачынаецца з дзяцінства», прымеркаваная да Дня абароны дзяцей.
Унікальныя дакументы, прадстаўленыя на экспазіцыі: Палажэнне аб камісіі па паляпшэнні жыцця дзяцей 1923 года, класны журнал партызанскай школы брыгады імя Я. Свярдлова, кранальныя лісты дзяцей з нямецкага палону і паказанні малалетніх вязняў дзіцячага лагера «Дзіцячае сяло Скобраўка», інструкцыя па рэпатрыяцыі з Германіі дзяцей-сірот 1945 года, праект рэзалюцыі ААН аб стварэнні Міжнароднага надзвычайнага фонду дапамогі дзецям у 1945 г., Закон Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці» і інш., – павінны служыць напамінам пра тое, што захаванне правоў дзіцяці з’яўляецца найважнейшай умовай фарміравання гуманнага і шчаслівага грамадства.
Падрабязней – тут.
Падрыхтавана паводле сайта https://archives.gov.by