МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Рэспубліканская дыктоўка па беларускай мове да Міжнароднага дня роднай мовы

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа і канал «Культура» Беларускага радыё запрашаюць прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.

Дыктоўка адбудзецца 21 лютага 2025 г. з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн-трансляцыі на Youtube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа. Плануецца таксама прамая трансляцыя дыктоўкі на канале «Культура» Беларускага радыё.

Для ўдзелу ў мерапрыемстве трэба прайсці рэгістрацыю па спасылцы. Таксама пісаць дыктоўку можна на спецыяльным тэматычным бланку, падрыхтаваным Інстытутам мовазнаўства імя Якуба Коласа.

Падтрымка і захаванне роднай мовы з’яўляецца важным элементам культурнай спадчыны і ідэнтычнасці беларускага народа. Удзел у падобных акцыях і мерапрыемствах, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы, спрыяе ўмацаванню любві да роднай мовы, разуменню яе важнасці і ролі ў грамадстве.

Па матэрыялах сайта Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

 ул. Короля, 16, 220004, г. Минск

         Контакты

         Магазин учебной книги «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.