МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Неглюбскія ручнікі – у Спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА

9 снежня 2025 года на 20-й сесіі Міжурадавага камітэта па ахове нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ў Нью-Дэлі было вырашана афіцыйна ўключыць  неглюбскую тэкстыльную традыцыю Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці ў Рэпрэзентатыўны спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Гэта традыцыя, якая з’явілася ў XVII стагоддзі, лічыцца адной з найбольш самабытных з’яў беларускай народнай культуры. Яна аб’ядноўвае старажытныя тэхнікі ткацтва і вышыўкі, якія прымяняюцца пры стварэнні ручнікоў, адзення і прадметаў інтэр’еру.

Асаблівую вядомасць атрымалі неглюбскія ручнікі – візітоўка Веткаўскага раёна. Традыцыйна такія ручнікі выконваюцца ў бела-чырвона-чорнай гаме, акрамя таго, маюць складаную поліхрамію (да 25 адценняў у адным вырабе). На вырабах – звыш за 120 узораў, самым старым з якіх больш за тысячу гадоў.

Ручнікі з даўніх гадоў суправаджаюць увесь жыццёвы цыкл чалавека. Ва ўзорах зашыфраваны пажаданні ўладальніку: дабра, кахання, дабрабыту, поспеху, ураджаю, здаровых нашчадкаў і многія іншыя. Аздабляюцца ручнікі арнаментамі, пераважаюць сярод якіх геаметрычныя і раслінныя – «крывулі», «кучараўка», «павукі», «мядзведзь на жалудах», «рэдзька», «яблынька», «кап’ё».

Неглюбская тэкстыльная традыцыя па-ранейшаму перадаецца з пакалення ў пакаленне: мясцовыя майстры працягваюць ствараць тэкстыль уручную і навучаюць гэтаму дзяцей і моладзь. Дзякуючы такой пераемнасці старажытныя практыкі захоўваюцца і развіваюцца.

З уключэннем неглюбскай тэкстыльнай традыцыі ў Спісе нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА налічваюць сем беларускіх элементаў.

Па матэрыялах Міністэрства культуры Беларусі і адкрытых крыніц БЕЛТА падрыхтавала тэматычную інфаграфіку.

Для даведкі: Сёння ў Cпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА ўключаны: абрад «Калядныя цары» (2009), Будслаўскі фэст (2018), абрад «Юраўскі карагод» (2019), культура бортніцтва (2020), саломапляценне (2022), выцінанка (2024), неглюбская тэкстыльная традыцыя (2025).

Падрыхтавана па матэрыялах БЕЛТА

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

Контакты

Магазин учебной книги «Адукацыя»

e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.