МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Купалаўскі ўніверсітэт у чарговы раз вітае ўдзельнікаў Летняй школы беларускай мовы і культуры

Ужо стала добрай традыцыяй на пачатку жніўня сустракаць у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы замежных грамадзян – удзельнікаў Летняй школы беларускай мовы і культуры «Пад светлым іменем Купалы», якая сёлета праходзіць у чацвёрты раз.

Летняя школа беларускай мовы і культуры – адукацыйна-асветніцкі праект навуковай бібліятэкі для тых, хто цікавіцца мовай, літаратурай, культурай, гісторыяй, традыцыямі Беларусі. Штогод удзельнікам акрамя шматлікіх заняткаў прапануюцца цікавыя і змястоўныя экскурсіі па Гродне і вобласці, разнастайныя майстар-класы, квэсты, інтэрактыўныя гульні і інш.

Сёлета Летняя школа сабрала звыш 15 удзельнікаў з Расіі, Польшчы, Казахстана. Традыцыйна ўдзел прымаюць студэнты Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В. Ламаносава, пераможцы конкурсу «Пазнай Беларусь з намі», які праводзіць навуковая бібліятэка Купалаўскага ўніверсітэта ў межах дзейнасці Цэнтра беларускай мовы, літаратуры і культуры, што працуе на базе філалагічнага факультэта МДУ імя М.В. Ламаносава.

У бягучым годзе сярод удзельнікаў ёсць і тыя, хто наведвае Летнюю школу не першы раз. Напрыклад, Аляксандра Шырокава, супрацоўнік кафедры славянскай філалогіі МДУ імя М.В. Ламаносава. Аляксандра ўпершыню прыняла ўдзел у Летняй школе ў 2019 годзе як пераможца конкурсу «Пазнай Беларусь з намі».

Дар’я Гальцова, выкладчык кафедры славянскай філалогіі і Марыя Прышэльцава, магістрантка Варонежскага дзяржаўнага ўніверсітэта, прыехалі ў Гродна ў другі раз.

Таксама другі раз прымаюць удзел у працы Летняй школы студэнты Маскоўскага ўніверсітэта Валерыя Караваева, Антон Зубялевіч і Пётр Фядосаў.

У найбліжэйшыя два тыдні ўдзельнікі наведаюць Музей гісторыі рэлігіі, Стары замак, Каложу, прымуць удзел у майстар-класах па вырабе беларускіх дыванкоў і саламяных вырабаў, паспрабуюць свае сілы ў батле «Караоке па-беларуску» і ў прыгатаванні традыцыйных беларускіх страў, наведаюць Гудзевіцкі літаратурна-краязнаўчы музей, а таксама падчас падарожжа па Гродзенскай вобласці змогуць убачыць ікону Жыровіцкай Божай Маці і царкву абарончага тыпу ў Сынкавічах.

Крыніца: сайт ГрГУ ім. Я. Купалы

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

 ул. Короля, 16, 220004, г. Минск

         Контакты

         Магазин учебной книги «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.