6–8 чэрвеня 2024 года ў Пружанах праходзіць юбілейны дваццаты культурна-спартыўны фестываль «Вытокi». Арганізатары падрыхтавалі вялікую праграму займальных мерапрыемстваў, лакацый і конкурсаў.
Праграма фестывалю вельмі насычаная і пазнавальная. На свяце прадстаўлены спартыўныя, культурна-гістарычныя, мастацкія пляцоўкі, зоны фуд-корта і сямейнага адпачынку, кірмаш майстроў-рамеснікаў, праходзяць шматлікія майстар-класы і семінары. На «Вытоках» кожны госць можа пазнаёміцца з гістарычнай спадчынай, дасягненнямі і брэндамі рэгіёна, паспрабаваць сябе ў розных відах спорту ў «Алімпійскім квэсце», адпачыць на кінапаказе пад адкрытым небам.
На фестывалі будуць прадстаўлены рэспубліканская турыстычная акцыя «Вандруй! Адчуй! Натхняйся!», дзе прадугледжана бясплатнае наведванне аб'ектаў, якія раскрыюць турыстычны патэнцыял Пружанскага раёна; прэзентацыя кнігі па гастратурызме; выстава-прэзентацыя Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; спартыўна-гістарычны квэст па аб'ектах горада; інтэрактыўная тэатральная пастаноўка «Выдно́ пана по чо́ботах»; алімпійскі квэст і інтэлектуальны турнір «Вытокi-квіз».
Гасцей свята пацешаць вячэрні гала-канцэрт, святло-піратэхнічнае шоу і дыскатэка, фуд-корты і выстава-продаж «Беларускія брэнды» і многія іншыя забавы. Культурна-спартыўны фестываль «Вытокі» аб'ядноўвае людзей розных інтарэсаў і ўзростаў.
Арганізатары фестывалю: Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі, мастацкая галерэя-салон «Арт Хаос», ТАА «БелБрэндАудзіт».
Падрыхтавана паводле БЕЛТА