МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Як у Калінкавічах дзеці вучацца ствараць мультфільмы

Педагогі Дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г. Калінкавічы выкарыстоўваюць розныя метады навучання, якія аб'ядноўвае агульная мэта: усе яны садзейнічаюць гарманічнаму развіццю выхаванцаў.

Адным з самых яскравых і цікавых праектаў гэтага года стала работа мультстудыі. Тут дзеці самі ствараюць мультфільмы пра гісторыю нашай краіны. У працэсе работы дашкольнікі раскрываюць свой творчы патэнцыял, вучацца дапамагаць адзін аднаму, працаваць у камандзе.

У рамках праекта дашкаляты зляпілі пластылінавых герояў Марыйку і Міколку. Па сюжэце дапытлівая дзяўчынка распытвае брата аб тым, куды зніклі маманты. А той прапануе знайсці адказы на пытанні, адправіўшыся ў падарожжа ў аграгарадок Юравічы, каб пазнаёміцца са стаянкай першабытнага чалавека.

Стварэнне мультфільма дазваляе выхаванцам даведвацца пра факты гісторыі сваёй Радзімы на прыкладзе канкрэтных археалагічных знаходак і помнікаў.

Дзеці агучваюць персанажаў, што развівае іх мову, пачуццё рытму і музычнасць. А ў час здымак вучацца ўзаемадзейнічаць, абменьвацца ідэямі і сумесна прымаць рашэнні.

Педагогі перакананы, што такія праекты не толькі пашыраюць кругагляд выхаванцаў і развіваюць іх творчыя здольнасці, але і дапамагаюць прывіць павагу да гісторыі і культуры свайго народа, што з'яўляецца неад'емнай часткай станаўлення асобы.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта РВУ «Выдавецкі дом „Педагагічная прэса“»

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

 ул. Короля, 16, 220004, г. Минск

         Контакты

         Магазин учебной книги «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.