27 сакавіка 2023 года Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі гасцінна сустракаў каманды ўдзельнікаў заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры з усіх рэгіёнаў рэспублікі, г. Мінска і ліцэя БДУ.
Юных аматараў роднай мовы чакаюць два алімпіядных выпрабаванні: напісанне водгуку на прапанаваны мастацкі твор і выкананне комплекснай работы.
У вольны час гасцей Гомельшчыны чакае вельмі насычаная праграма: наведванне тэатра, палацава-паркавага ансамбля, сустрэчы з пісьменнікамі, выкладчыкамі і студэнтамі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны, інтэлектуальная гульня з Леанідам Клімовічам і іншае.
Спадзяемся, што алімпіядны тыдзень будзе напоўнены плённай працай і яскравымі ўражаннямі. А нашай камандзе жадаем поспехаў і перамог!
Гомельскі абласны інстытут развіцця адукацыі