Мілыя, ласкавыя, дарагія нашы матулі! Жадаем, каб вашы надзеі апраўдаліся. Няхай спагадлівае мацярынскае сэрца заўсёды спакойна б’ецца ў такт радасці, поспеху і гонару за сваіх дзяцей. Будзьце здаровыя і шчаслівыя, бо вы наша ўсё!
Эдзі Агняцвет
Маме
Калі б магла вясёлку з неба зняць,
Я падарыла б маме.
Каб з хмарак я магла дыван саткаць,
Я падарыла б маме!
Пралескі ўсіх лясоў і стужкі рэк
Я падарыла б маме.
І ласку, і цяпло на доўгі век
Я падарыла б маме!
Святло бяроз і песеньку малой
Сініцы сінякрылай –
Хачу паднесці ўсё, што мне самой
Матуля падарыла.