Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі запрашае прыняць удзел у Рэспубліканскай дыктоўцы па беларускай мове, прымеркаванай да Міжнароднага дня роднай мовы.
Дыктоўка адбудзецца 21 лютага 2023 г. з 13:00 да 14:00 у рэжыме анлайн-трансляцыі на Youtube-канале Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (https://www.youtube.com/@yakub-kolas-institute) і на платформе ZOOM. Плануецца таксама прамая трансляцыя на канале «Культура» Беларускага радыё.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна да 20 лютага 2023 г. прайсці рэгістрацыю па спасылцы: https://forms.gle/j7MgWZ9ewK5n5D4S8.
Кантакты арганізатараў:
тэл. +375 17 270 04 74;
email: