МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Дні праваслаўнай кнігі ў Беларусі

Штогод 14 сакавіка, пачынаючы з 2011 года, усе праваслаўныя епархіі адзначаюць Дзень праваслаўнай кнігі. Свята прымеркавана да выдання 14 сакавіка (1 сакавіка па старым стылі) 1564 года ураджэнцамі беларускіх зямель дыяканам Іванам Фёдаравым і Пятром Мсціслаўцам кнігі «Апостал» – першай друкаванай кнігі ў Маскоўскім царстве.

14 сакавіка на базе ўстаноў адукацыі, бібліятэк, храмаў і нядзельных школ розных гарадоў і вёсак Беларусі пройдуць традыцыйныя круглыя сталы, семінары, кніжныя выставы, праваслаўныя краязнаўчыя ўрокі, конкурсы чытальнікаў, квэсты.

У гэтым годзе святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дзён праваслаўнай кнігі, пройдуць у Беларусі з 1 па 10 сакавіка. У Мінску цэнтральнымі пляцоўкамі святкавання выступяць Нацыянальная бібліятэка Беларусі і культурны духоўна-асветніцкі цэнтр Свята-Елісавецінскага манастыра «Каўчэг».

1 сакавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудуцца ўрачыстае адкрыццё Дзён праваслаўнай кнігі і тэматычны круглы стол. Ва ўрачыстых мерапрыемствах прымуць удзел Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прадстаўнікі Адміністрацыі Прэзідэнта, міністэрстваў, мясцовых органаў улады, бібліятэк і выдавецтваў, канфесійных і адукацыйных устаноў, сродкаў масавай інфармацыі. Будуць абмяркоўвацца пытанні ролі царквы ў духоўным і патрыятычным выхаванні беларускай моладзі сродкамі праваслаўнай літаратуры.

Нацыянальная бібліятэка прадставіць навінкі кнігавыдання Беларускай Праваслаўнай Царквы за 2023 год і літаратуру па гісторыі і духоўным жыцці краіны за апошняе дзесяцігоддзе.

2 сакавіка ў Духоўна-асветніцкім цэнтры «Каўчэг» Свята-Елісавецінскага манастыра г. Мінска а 12 гадзіне Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін і Мітрапаліт Калужскі і Бароўскі Клімент адкрыюць міжнародную выставу-форум «Чытаючы горад». Наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з калекцыяй старадрукаў і рэдкіх выданняў з манастырскага архіва, наведаць экспазіцыю «Кніга на Русі», кніжны кірмаш, майстар-класы па гістарычнай каліграфіі, скрапбукінгу, стварэнні аплікацый і тэхніцы квілінг, сустрэцца з пісьменнікамі, святарамі, паўдзельнічаць у літаратурным квэсце і інтэлектуальным турніры «Царква і руская літаратура XX стагоддзя».

З праграмай выставы «Чытаючы горад» можна азнаёміцца тут.

Па матэрыялах
афіцыйнага Telegram-канала
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

 ул. Короля, 16, 220004, г. Минск

         Контакты

         Магазин учебной книги «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.