МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Да юбілею пісьменніка Аляксея Якімовіча

15 кастрычніка 2024 года сваё 75-годдзе адзначае беларускі празаік і драматург Аляксей Якімовіч.

Аляксей Мікалаевіч звязаў сваё жыццё з педагогікай, доўгі час працаваў настаўнікам на Слонімшчыне. Якраз у першай кніжцы «Гордзіеў вузел, альбо Нявыдуманыя гісторыі з жыцця Алеся Пятрашкі» прагледжваецца настаўніцкі клопат пра культуру педагагічнай працы, спосабы выхавання і пошук найбольш эфектыўных метадаў стымулявання цікавасці падлеткаў да вучобы.

Творчыя пошукі А. М. Якімовіча, неардынарныя сюжэты, прыцягальныя для школьнікаў, вымусілі пісьменніка звярнуцца да жанру фантастыкі. Тут узгадаем аповесць «Эльдарада просіць дапамогі», прыгодніцка-фантастычную аповесць «Сакрэт Тунгускага метэарыта» і інш.

Фактычна ў кожным творы аўтар выпрабоўвае новыя мастацкія прыёмы і метады. Яскравым сведчаннем таму сталі і наступныя яго кніжкі: «Калі кукавала зязюля», «Залатая дзіда. Рыжык», «Металічны чалавек», «Сем гісторый пра Воўка і Вожыка», «Мой сябар Дон Кіхот», «Прыгоды Белай Мышкі», «Матэматычныя казкі-падказкі» і інш.

Асноўныя рысы творчасці Аляксея Якімовіча – тонкае адчуванне духоўнага свету і псіхалогіі дзяцей, гуманізм. Яго творы напоўнены пазнавальным зместам, здольныя выклікаць цікавасць, узбагачаць інтэлектуальна, выхоўваць лепшыя чалавечыя якасці ў дзяцей і падлеткаў.

Падрыхтавана паводле інтэрнэт-крыніц

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

 ул. Короля, 16, 220004, г. Минск

         Контакты

         Магазин учебной книги «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.