МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Да Міжнароднага дня дзіцячай кнігі

Вучыцца чытаць кнігу, думаць над прачытаным –
вялікая і высакародная мэта.
І. Гётэ

Міжнародны дзень дзіцячай кнігі штогод адзначаюць 2 красавіка. Дата абрана невыпадкова: менавіта ў гэты дзень нарадзіўся знакаміты дацкі пісьменнік Ханс Крысціян Андэрсэн, творчасць якога стала сапраўднай скарбніцай дзіцячай літаратуры.

Дзень дзіцячай кнігі быў заснаваны ў 1967 годзе Міжнародным саветам па дзіцячай кнізе па ініцыятыве нямецкай пісьменніцы Йелы Лепман. Неад’емная частка свята – уручэнне Міжнароднай прэміі Х. К. Андэрсэна. Узнагарода прысуджаецца раз на два гады аўтару лепшай дзіцячай кнігі, а з 1966 года – і мастаку-ілюстратару.

Мэта стварэння свята – звярнуць увагу грамадскасці на важную ролю кнігі ў жыцці дзяцей, падкрэсліць значнасць чытання для развіцця маладога пакалення і падтрымаць інтарэс да літаратурных твораў сярод дзяцей ва ўсім свеце.

У краінах, якія адзначаюць свята, у тым ліку і ў Беларусі, арганізоўваюцца розныя семінары, кніжныя выставы, канферэнцыі, фестывалі, прысвечаныя лепшым дзіцячым творам. Традыцыйна да гэтага дня бібліятэкі арганізуюць тыдні дзіцячай кнігі. Падчас іх праводзяцца сустрэчы з сучаснымі дзіцячымі пісьменнікамі і паэтамі, на якіх аўтары прэзентуюць свае творы, гутараць з юнымі чытачамі.

Беларуская дзіцячая літаратура з’яўляецца неад’емнай часткай нацыянальнай культуры і адукацыі. Захаванне і папулярызацыя такой літаратуры мае вялікае значэнне для далейшага развіцця беларускага народа і культуры. Сёння ў межах школьнай праграмы вучні знаёмяцца з творамі шматлікіх беларускіх паэтаў і пісьменнікаў – майстраў дзіцячай літаратуры. Варта прыгадаць творчасць Янкі Маўра, Змітрака Бядулі, Алеся Якімовіча, Міхася Лынькова, Эдзі Агняцвет, Васіля Віткі, Алены Васілевіч, Ніла Гілевіча, Рыгора Барадуліна ды інш.

Кнігі для дзяцей маюць вялікую ролю ў фарміраванні і выхаванні асобы, развіцці фантазіі. Дзіцячая літаратура дапамагае пазнаёміцца з дзівосным светам фантазіі, сфарміраваць маральныя каштоўнасці, атрымаць навуковыя веды.

Падрыхтавана паводле адкрытых інтэрнэт-крыніц

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

 ул. Короля, 16, 220004, г. Минск

         Контакты

         Магазин учебной книги «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.