МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

30 чэрвеня – Дзень моладзі і студэнцтва ў Беларусі

Штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня Беларусь адзначае Дзень моладзі і студэнцтва – свята маладосці, творчасці, энергіі, дапытлівасці і рамантыкі.

Свята вядзе сваю гісторыю з часоў СССР, калі Дзень савецкай моладзі адзначаўся ў апошнюю нядзелю чэрвеня. Указам Прэзідэнта Беларусі № 157 ад 26 сакавіка 1998 г. «Аб дзяржаўных святах, святочных днях і памятных датах у Рэспубліцы Беларусь» Дзень моладзі адзначаецца ў краіне штогод у апошнюю нядзелю чэрвеня, а ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Беларусі № 237 ад 25 чэрвеня 2021 г. свята стала называцца Дзень моладзі і студэнцтва з мэтай павышэння статусу студэнцкай моладзі і яе ролі ў грамадска-палітычным жыцці беларускага грамадства і дзяржавы, аб'яднання студэнцкай і працоўнай моладзі на аснове традыцый пераемнасці моладзевых рухаў.

У Беларусі маладзёжная палітыка праводзіцца вельмі актыўна, існуе мноства маладзёжных арганізацый і саюзаў, якія маюць мясцовае і агульнадзяржаўнае значэнне. Гэтыя аб’яднанні займаюцца праблемамі сучаснай моладзі, дапамагаюць маладому пакаленню ўдасканальвацца ва ўсіх напрамках: спартыўным, адукацыйным, творчым.

Сярод найбольш вядомых маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў можна назваць Беларускую лігу інтэлектуальных каманд («БЛІК»), Беларускую рэспубліканскую піянерскую арганізацыю (БРПА), Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі (БРСМ), Беларускую маладзёжную грамадскую арганізацыю ратавальнікаў-пажарных, Рэспубліканскую маладзёжную грамадскую арганізацыю «Ліга добраахвотнай працы моладзі», Беларускую рэспубліканскую скаўцкую асацыяцыю, Маладзёжнае спартыўнае грамадскае аб'яднанне «Школа мужнасці», Рэспубліканскае грамадскае аб'яднанне «Беларуская арганізацыя сацыяльнай падтрымкі дзяцей і падлеткаў «”Мы – дзецям”» і інш.

Аднак моладзь Беларусі сустракае сваё свята з разуменнем таго, што ў гэты дзень не толькі можна павесяліцца, але і варта задумацца аб найлепшай рэалізацыі свайго патэнцыялу, аб магчымасці зрабіць нешта карыснае для краіны.

Так, да Дня моладзі і студэнцтва ў Беларусі штогод прымеркаваны Тыдзень моладзі і студэнцтва, які дае магчымасць маладым заявіць пра сябе у патрыятычным і валанцёрскім руху, у спорце і здаровым ладзе жыцця, у навуковай і працоўнай дзейнасці.

Кожны дзень Тыдня прысвечаны пэўнай тэматыцы.

У Дзень інфармацыі і навукі праходзяць пазнавальныя прамыя эфіры, адкрытыя дыялогі, інтэрактывы ў сацыяльных сетках з выступленнямі маладых грамадскіх дзеячаў, навукоўцаў, спартсменаў і артыстаў.

У Дзень міру па ўсёй краіне арганізоўваюцца акцыі і мерапрыемствы ў інтэрнатах для дзяцей, што засталіся без апекі бацькоў, сацыяльна-педагагічных і дабрачынных цэнтрах, дамах састарэлых.

У Дзень стварэння адбываецца добраўпарадкаванне паркаў, алей, сквераў. Галоўнай падзеяй дня становіцца працоўная акцыя «#ЗАдело!».

У Дзень гістарычнай памяці ў памятных месцах маладыя людзі арганізоўваюць мітынгі-рэквіем, праводзяць дыялогі пакаленняў, гістарычныя рэканструкцыі і квэсты.

У Дзень спорту адбываюцца Рэспубліканскі кіберспартыўны турнір і акцыя «Народная зарадка», праводзяцца розныя спартыўныя мерапрыемствы, адкрытыя дыялогі з вядомымі беларускімі спартсменамі, маладзёжныя забегі, веласіпедныя марафоны.

Дзень «Moladz.by: цэнім мір, ствараем будучыню!» праходзіць пад дэвізам «#Дзень_для_ўсёй_моладзі»: у Мінску традыцыйна праходзіць рэспубліканскі маладзёжны фестываль «Moladz.by: цэнім мір, ствараем будучыню!»

У Дзень моладзі і студэнцтва ва ўсіх абласных і раённых цэнтрах Беларусі праводзяцца культурна-забаўляльныя праграмы з удзелам пераможцаў абласных, рэспубліканскіх творчых конкурсаў і праектаў.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта Moladz.by

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

 ул. Короля, 16, 220004, г. Минск

         Контакты

         Магазин учебной книги «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.