З мэтай патрыятычнага духоўна-маральнага выхавання вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ў сакавіку-красавіку 2023 года пройдзе V Адкрыты абласны фестываль-конкурс беларускай музыкі «Вянок дружбы».
Мерапрыемства праводзіцца па ініцыятыве дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 18 імя Л. М. Даватара г. Гродна» пры падтрымцы Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі.
Задачы фестывалю-конкурсу:
- папулярызацыя беларускай народнай і аўтарскай музыкі;
- актывізацыя творчай інструментальна-выканаўчай дзейнасці вучняў фартэпіянных і народных аддзяленняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, дзе арганізаваны факультатыўныя заняткі музычнай і харэаграфічнай накіраванасці;
- выяўленне таленавітых выканаўцаў, аказанне ім дапамогі і падтрымкі ў самарэалізацыі і сацыялізацыі, фарміраванне банка даных юных талентаў;
- абмен творчымі дасягненнямі і наладжванне творчых кантактаў паміж настаўнікамі музыкі г. Гродна, вобласці і рэспублікі.
Адкрыты фармат мерапрыемства дазваляе прымаць удзел салістам і ансамблям Гродзенскай вобласці і іншых рэгіёнаў Беларусі.
Фестываль-конкурс праводзіцца па наступных жанрах:
- «Харэаграфія» – намінацыі «Калектыў беларускага народна-сцэнічнага танца», «Калектыў беларускага стылізаванага танца»;
- «Вакал» – накірункі «Сольнае выкананне», «Ансамбль», «Хор»;
- «Інструментальная музыка» – накірункі «Сольнае выкананне», «Ансамбль», «Аркестр».
У кожным жанры вылучаюцца ўзроставыя групы (гл. Палажэнне).
Конкурс складаецца з трох этапаў: І – адборачны; ІІ – завочны, ІІІ – фінальны (прадугледжвае вочны ўдзел калектыву, саліста, ансамбля).
Вынікі фестывалю-конкурсу будуць падведзены да 07.04.2023. Пераможцы вызначацца ў кожным накірунку і ўзроставай групе. Яны атрымаюць дыпломы лаўрэатаў І, ІІ, ІІІ ступеняў; дыпломы І, ІІ, ІІІ ступеняў.
Больш падрабязна з умовамі правядзення V Адкрытага абласнога фестывалю-конкурсу беларускай музыкі «Вянок дружбы» можна азнаёміцца тут.
Узор заявак на ўдзел у мерапрыемстве можна спампаваць тут.
НІА