Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў сумесна з Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь аб’явілі аб правядзенні Рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў. Конкурс накіраваны на выяўленне і падтрымку таленавітай моладзі, развіццё яе творчых здольнасцей і далучэнне да духоўна-маральных і гістарычных каштоўнасцей беларускага народа.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца прадстаўнікі ўстаноў адукацыі і культуры, тэатральных школ (тэатральных праектаў) ва ўзросце ад 11 да 25 гадоў.
Для ўдзельнікаў вызначаны тры ўзроставыя групы: 11–14 гадоў, 15–18 гадоў і 19–25 гадоў.
Конкурс пройдзе ў тры этапы:
- першы (адборачны) тур – у дыстанцыйнай форме;
- другі (заключны) тур – жывое выкананне двух твораў або ўрыўкаў без мікрафона;
- трэці (фінальны) тур – жывое выкананне аднаго твора з мікрафонам.
Конкурсныя творы (паэтычныя ці празаічныя, класічных жанраў) павінны суадносіцца з тэмамі Года беларускай жанчыны, гістарычнай памяці або любові да Радзімы. Чытаць можна на беларускай або рускай мове на выбар удзельніка. Працягласць паэтычнага нумара – не больш за 5 хвілін, празаічнага – не больш за 7 хвілін.
Для ўдзелу неабходна да 17 кастрычніка 2026 года накіраваць заяўку і відэаматэрыялы аднаго конкурснага нумара на электронную пошту
Конкурс праводзіцца з 5 кастрычніка па 21 лістапада 2026 года. Больш падрабязна з умовамі правядзення конкурсу можна азнаёміцца ў Палажэнні.












