Са студзеня па сакавік 2025 года стартуе Рэспубліканскі конкурс юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі краіны. Арганізатарам конкурсу выступае Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Удзельнікамі конкурсу з’яўляюцца навучэнцы ўстаноў адукацыі ва ўзроставай катэгорыі 13-18 гадоў. Асноўная мэта конкурсу – фарміраванне ў дзяцей і навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці.
Конкурс праводзіцца ў чатыры этапы з вызначэннем пераможцаў і прызёраў:
- першы этап (адборачны) – ва ўстановах адукацыі, у тым ліку ва ўстановах адукацыі абласнога, Мінскага гарадскога падпарадкавання;
- другі этап (адборачны) – раённы, у тым ліку для гарадоў, якія маюць раённае дзяленне, гарадскі (акрамя г. Мінска);
- трэці этап (адборачны) – абласны, Мінскі гарадскі. На дадзеным этапе могуць прымаць удзел установы адукацыі абласнога і Мінскага гарадскога падпарадкавання;
- чацвёрты (заключны) – рэспубліканскі.
На рэспубліканскім этапе конкурсу юныя экскурсаводы прадставяць тэматычную экскурсію «Музей у чамадане» і аглядную экскурсію ў форме рэкламы адпаведна профілю музея.
З падрабязнасцямі арганізацыі конкурсу юных экскурсаводаў музеяў можна азнаёміцца ва ўмовах конкурсу.
Пераможцы і прызёры заключнага этапу ўзнагароджваюцца дыпломамі I, II, III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра.
Дадатковая інфармацыя аб ўдзеле ў конкурсе па тэлефоне 8017 3200633, аддзел краязнаўства і патрыятычнага выхавання Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства».
Падрыхтавана па матэрыялах сайта РЦЭіК