МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Рэспубліканская канферэнцыя «Мая будучыня – геалогія»

21 сакавіка 2023 года ў Рэспубліканскім цэнтры экалогіі і краязнаўства адбудзецца рэспубліканская канферэнцыя «Мая будучыня – геалогія». Мерапрыемства праводзіцца з мэтай павышэння прыродазнаўчага адукацыйнага ўзроўню навучэнцаў, фарміравання беражлівых адносін да прыроднай спадчыны роднага краю праз далучэнне іх да геалагічнага даследавання малой радзімы ў рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву».

Для ўдзелу ў канферэнцыі навучэнцы праводзілі даследаванні геалагічных асаблівасцей па накірунках «Геалагічная спадчына малой радзімы» і «Ахова і рацыянальнае выкарыстанне прыроднай спадчыны краю».

Для папярэдняга адбору журы на рэспубліканскі этап былі прадстаўлены болей за 40 даследчых праектаў навучэнцаў. Для ўдзелу ў канферэнцыі адабраны 22 работы. Удзельнікі будуць абараняць свае даследчыя праекты ў анлайн-фармаце.

Пераможцы і прызёры канферэнцыі будуць узнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дыпломамі Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

Больш падрабязна пра мерапрыемства чытайце тут.

НІА
па матэрыялах сайта https://rcek.by

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

 ул. Короля, 16, 220004, г. Минск

         Контакты

         Магазин учебной книги «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.