У лютым 2026 года стартавала Рэспубліканская экалагічная акцыя «Сцяжынкамі Бацькаўшчыны», арганізатарамі якой выступілі Міністэрства адукацыі Беларусі, Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства, структурныя падраздзяленні абласных (Мінскага гарадскога) выканаўчых камітэтаў, якія ажыццяўляюць дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі.
Мэта мерапрыемства – павышэнне экалагічнай культуры вучняў праз даследчую і прыродаахоўную дзейнасць, накіраваную на зберажэнне прыродных рэсурсаў і ахову навакольнага асяроддзя.
Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца навучэнцы ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў.
Мерапрыемства праводзіцца па наступных намінацыях:
- «Таямніцы Беларусі»;
- «Живая весна»;
- «Сердце, отданное родной земле».
Адным з важных крытэрыяў ацэнкі ўдзелу ў акцыі будзе з’яўляцца інтэнсіўнасць асвятлення падрыхтоўкі творчых работ у сацыяльных сетках устаноў адукацыі з хэштэгамі #годбелорусскойженщины, #рцэк, #сцяжынкамібацькаўшчыны і інш.
Акцыя ўключае ў сябе чатыры этапы:
- першы – ва ўстановах адукацыі;
- другі – раённы, гарадскі (акрамя г. Мінска);
- трэці – абласны, Мінскі гарадскі;
- чацвёрты – рэспубліканскі.
Вынікі будуць падведзены завочна да 30 чэрвеня 2026 года.
Пераможцы мерапрыемства ўзнагароджваюцца дыпломамі Міністэрства адукацыі Беларусі I, II, III ступеняў, дыпломамі Рэспублікансага цэнтра экалогіі і краязнаўства.
Больш падрабязна з умовамі правядзення акцыі і патрабаваннямі да афармлення работ можна азнаёміцца тут.
Падрыхтавана па матэрыялах сайта https://rcek.by












