У 2024 годзе ў Беларусі пройдзе Конкурс пілотных ініцыятыў па Мэтах устойлівага развіцця (МУР), якія ўключаюць 169 задач у сферы адукацыі, аховы здароўя, аховы навакольнага асяроддзя, міру і дабрабыту і інш. Для вырашэння гэтых задач павінны прымацца захады не толькі на глабальным, але і на мясцовым узроўні.
У межах мерапрыемства будуць падтрыманы ідэі па ўстойлівым развіцці рэгіёнаў краіны і мясцовай супольнасці, а таксама па ўсёй краіне.
У Конкурсе могуць удзельнічаць арганізацыі, якія зарэгістраваны і дзейнічаюць у Рэспубліцы Беларусь. Для ўдзелу неабходна падаць заяўку праз платформу https://sdgidea.by з 1 па 31 мая 2024 года.
Важна, каб ініцыятывы, з якімі арганізацыі падаюцца на конкурс, адпавядалі як мінімум адной з 17 МУР, а таксама адной з чатырох платформаў паскарэння МУР.
Больш падрабязна з парадкам і ўмовамі правядзення Конкурсу пілотных ініцыятыў па МУР можна азнаёміцца па спасылцы.
Конкурс праводзіцца ў межах праекта «Падтрымка намаганняў Рэспублікі Беларусь у нацыяналізацыі і лакалізацыі Мэт устойлівага развіцця», які фінансуецца Урадам Расійскай Федэрацыі.
Падрыхтавана паводле матэрыялаў сайта https://sdgs.by