З лютага па лістапад 2024 года праводзіцца IV Рэспубліканскі фестываль-конкурс даследчых праектаў навучэнцаў «Нашчадкі традыцый». Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.
Мэта конкурсу – патрыятычнае і духоўна-маральнае выхаванне моладзі праз далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэнне і даследаванне рэгіянальных народных традыцый і наогул беларускага народнага мастацтва.
Да ўдзелу запрашаюцца навучэнцы ўстаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі (узроставыя катэгорыі: 10–13 гадоў, 14–18 гадоў), а таксама педагагічныя работнікі, якія ажыццяўляюць падтрымку і метадычнае суправаджэнне праектна-даследчай дзейнасці.
Творчыя праекты ўдзельнікаў, накіраваныя на даследаванне, захаванне, папулярызацыю традыцыйнай беларускай культуры, рэканструкцыю і творчае пераасэнсаванне нацыянальнай спадчыны, павінны выконвацца паводле наступных намінацый:
- «Культурныя традыцыі і абрады роднага краю»;
- «Музычная спадчына маёй Радзімы»;
- «Рукатворныя помнікі народнага мастацтва маёй краіны».
Падрабязней з умовамі правядзення фестывалю-конкурсу можна азнаёміцца тут.
Падрыхтавана паводле сайта Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі