МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Віншуем пераможцаў конкурсу «Жывая класіка 2026»!

19 жніўня 2026 года ў Мінску адбыўся фінал Рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў «Жывая класіка». Сваё майстэрства прадставілі 17 вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з усёй краіны.

Удзельнікі чатырох узроставых катэгорый – ад першакласнікаў да дзесяцікласнікаў – прайшлі складаны шлях раённых і абласных адбораў, у якіх спаборнічалі амаль 28 тысяч таленавітых хлопчыкаў і дзяўчынак.

Сёлетні конкурс праходзіў пад дэвізам: «Стваральная сіла беларускага слова: з рук маці – у сэрца Радзімы». Тэма аб’яднала творы, прысвечаныя роднай зямлі, подзвігам абаронцаў Айчыны, міру і духоўнай спадчыне, а таксама Году беларускай жанчыны. 

У выкананні фіналістаў прагучалі творы А. Куляшова, Я. Сіпакова, Б. Сачанкі, К. Крапівы, П. Броўкі, Я. Брыля, К. Чорнага і іншых беларускіх класікаў. Аматары паэзіі і прозы ўразілі журы сваім майстэрствам, шчырасцю, эмацыянальнасцю і глыбокім асэнсаваннем роднага слова. Усе ўдзельнікі прадэманстравалі высокі ўзровень сцэнічнай культуры, артыстызму і  сапраўдную любоў да беларускай літаратуры.

Па выніках напружанай творчай барацьбы ў фінале журы вызначыла пераможцаў.

Віншуем фіналістаў конкурсу «Жывая класіка 2026» і жадаем поспехаў!

 Падрыхтавана па матэрыялах сайта https://nchtdm.by

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

Контакты

Магазин учебной книги «Адукацыя»

e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.