Паважаныя калегі!
Запрашаем вас прыняць удзел у рэспубліканскім круглым стале «“Пра вайну, якой бы цяжкай яна ні была, трэба пісаць праўду…“: вывучэнне твораў пра Вялікую Айчынную вайну ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі (да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава)».
Круглы стол адбудзецца ў Акадэміі адукацыі (вул. Караля, 16) 21 мая 2024 года ў 14:00. Фармат правядзення – вочна-дыстанцыйны.
Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца педагагічныя работнікі, навуковыя супрацоўнікі, аспіранты, магістранты, студэнты.
Рабочыя мовы круглага стала: беларуская, руская.
У час працы круглага стала будуць абмеркаваны наступныя пытанні:
- асаблівасці вывучэння творчасці Васіля Быкава на ўроках мовы і літаратуры;
- захаванне гістарычнай праўды у творах пра Вялікую Айчынную вайну;
- Вялікая Айчынная вайна ў творах мастацтва;
- роля школьнай моўнай і літаратурнай адукацыі ў патрыятычным выхаванні моладзі.
Заяўкі для ўдзелу прымаюцца да 19 мая 2024 года.
Рашэнне аб уключэнні паведамлення ў праграму круглага стала прымае аргкамітэт. Паведамленні, рэкамендаваныя аргкамітэтам, будуць публікавацца ў навукова-метадычных часопісах Рэспублікі Беларусь. Патрабаванні да афармлення публікацыі будуць дасланы пасля прыняцця рашэння аб рэкамендацыі да друку.
Заяўкі неабходна даслаць на электронны адрас:
Тэлефоны для даведак:
+375 17 229 19 43 лабараторыя гуманітарнай адукацыі;
+375 29 673 46 81 (А1) Галкіна Галіна Уладзіміраўна;
+375 29 393 62 87 (A1) Валочка Ганна Міхайлаўна;
+375 29 744 86 03 (МТС) Караткевіч Вячаслаў Іванавіч;
+375 29 614 79 76 (А1) Цемушава Кацярына Аляксандраўна.