Рэспубліканская грамадска-культурная акцыя «Марафон адзінства» не спыняеццца, а наступнай яе маршрутнай кропкай у гэты раз стане Брэст. Усе мерапрыемствы ў горадзе над Бугам пройдуць 20 і 21 снежня.
«Марафон адзінства» пачнецца з акцыі «Не будзіце заснулых салдат» на плошчы Цырыманіялаў у Брэсцкай крэпасці. Таксама 20 снежня Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны прадставіць у Брэсце выставу «Адзінства народаў – залог Вялікай Перамогі».
Далей пройдуць ужо вядомыя мерапрыемствы ў розных раёнах горада, а таксама на прадпрыемствах і ва ўстановах: «НЯсумная НЕлекцыя», «Адну справу робім», «Разам спяваем, разам працуем», экскурсіі для артыстаў «Марафону адзінства», «Веды без межаў». Акрамя гэтага, падчас акцыі ўзнагародзяць пераможцаў абласнога этапу адкрытага конкурсу малюнка вучняў пачатковых класаў «Мы разам» і абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу сачыненняў на тэму «Што такое адзінства».
Яркай навінкай брэсцкага «Марафону адзінства» стане выстава «Вялікі тэатр Беларусі: Гісторыя. Ідэя. Здзяйсненні», якая размесціцца ў абласным тэатры лялек. На ёй будуць прадстаўлены экспанаты спадчыны і сучаснасці тэатра.
Падрыхтавана па матэрыялах СБ. Беларусь сёння