Государственное учреждение образования
«АКАДЕМИЯ ОБРАЗОВАНИЯ» 

МЕНЮ

.

Версия для слабовидящих
МЕНЮ

Круглы стол да 30-годдзя «Беларускага гістарычнага часопіса»

13 чэрвеня 2023 года ў Нацыянальным інстытуце адукацыі ў рамках мерапрыемстваў да юбілею з дня выхаду першага нумара адбыўся круглы стол «Беларускі гістарычны часопіс: 30 гадоў у айчыннай гістарычнай навуцы і сістэме адукацыі».

Праблемнае поле мерапрыемства склалі наступныя актуальныя пытанні: навуковыя і адукацыйныя гістарычныя веды: праблема пераводу і інтэрпрэтацыі; сучасная дыдактыка гісторыі: акцэнты, ракурсы, аспекты; вучэбны дапаможнік па гісторыі як стратэгічны сродак фарміравання чытацкай пісьменнасці і гістарычных ведаў вучняў; патрыятычнае выхаванне і фарміраванне гістарычнай памяці.

У круглым стале прынялі ўдзел больш за 30 чалавек – навукоўцы, метадысты, настаўнікі гісторыі з усіх рэгіёнаў рэспублікі. Прыемна, што амаль усе з іх – падпісчыкі і пастаянныя чытачы «БГЧ», многія з’яўляюцца аўтарамі навуковых і метадычных публікацый.

У сваім прывітальным слове дырэктар Нацыянальнага інстытута адукацыі кандыдат педагагічных навук Валянціна Васільеўна Гінчук адзначыла, што круглы стол праводзіцца ў адпаведнасці з Пратаколам даручэнняў Камісіі па навукова-метадычным забеспячэнні гістарычнай палітыкі і Каардынацыйнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь па развіцці гістарычнай навукі і адукацыі. Яна шчыра павіншавала часопіс з юбілеем і пажадала плённай працы ўдзельнікам мерапрыемства.

Дырэктар выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» Валянцін Янавіч Навагродскі расказаў прысутным пра асноўныя накірункі дзейнасці арганізацыі, метадычны і інфармацыйны патэнцыял часопісаў з серыі «У дапамогу педагогу», заклікаў настаўнікаў да супрацоўніцтва, асабліва перад пачаткам новага навучальнага года.

У якасці спікераў круглага стала выступілі:

– галоўны рэдактар часопісаў «Беларускі гістарычны часопіс» і «Гісторыя і грамадазнаўства» кандыдат педагагічных навук, дацэнт Аляксандр Корзюк («Навукова-метадычныя выданні як сродак павышэння прафесійных кампетэнцый настаўніка гісторыі»);

– намеснік галоўнага рэдактара «Беларускага гістарычнага часопіса» Наталля Матусевіч («Стратэгіі развіцця сучаснай дыдактыкі гісторыі»);

– вядучы навуковы супрацоўнік лабараторыі пачатковай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі кандыдат педагагічных навук, дацэнт Сяргей Паноў («Канцэпты акадэмічнай гісторыі ў змесце школьнай гістарычнай адукацыі Рэспублікі Беларусь»);

– старшы выкладчык кафедры педагогікі і прадметных методык Мінскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Аксана Колтан («Нацыянальная ідэнтычнасць – важнейшы складнік гістарычнай школьнай адукацыі»);

– старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі гісторыка-грамадазнаўчай і сацыякультурнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі Галіна Давідоўская («Фарміраванне вобразаў гістарычнага мінулага як тэндэнцыя сучаснай школьнай гістарычнай адукацыі»);

– выкладчык кафедры ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Дар’я Субоціна («Ад слова да сэнсу: праца з тэкстам на ўроку гісторыі як сродак фарміравання функцыянальнай пісьменнасці вучняў»).

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Павел Трубчык падкрэсліў важнасць узаемадзеяння акадэмічнай навукі і педагагічнай практыкі ў справе вывучэння і выкладання гісторыі, засяродзіў увагу на важнай метадычнай ролі часопісаў «Беларускі гістарычны часопіс» і «Гісторыя і грамадазнаўства».

За шматгадовае плённае супрацоўніцтва з «БГЧ» падзякамі выдавецтва былі адзначаны дырэктар і калектыў Нацыянальнага інстытута адукацыі, настаўнікі гісторыі Мінскай вобласці Данута Валасевіч і Таццяна Шумель.

Дыскусія дазволіла акрэсліць далейшыя кірункі развіцця часопіса і тэматыку навукова-металычных публікацый.

Крыніца: РУП «Выдавецтва „Адукацыя і выхаванне“»

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

 ул. Короля, 16, 220004, г. Минск

         Контакты

         Магазин учебной книги «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.