З 12 па 17 ліпеня 2023 года адбудзецца XXXII Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску».
На працягу ўсіх гадоў існавання гэты форум мае на мэце аб’яднанне творчых сіл блізкіх па культуры краін і садзейнічанне дыялогу паміж рознымі народамі. Ён сапраўды стаў культурным брэндам Беларусі. Нязменным застаецца яго дэвіз – «Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення».
Падрабязней з праграмай фестывалю можна азнаёміцца на афіцыйным сайце.
Рэкламны відэаролік можна паглядзець тут.
НІА