22 снежня 2023 года Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі праводзіць рэспубліканскі круглы стол «Гістарычны шлях Савецкай Беларусі (да 105-годдзя абвяшчэння Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі)».
На круглым стале плануецца абмеркаваць наступныя праблемы:
- Гісторыя БССР у працах айчынных і замежных даследчыкаў.
- Палітычная гісторыя Савецкай Беларусі.
- БССР: гістарычны вопыт сацыяльных, эканамічных і культурных пераўтварэнняў.
- Палітычная і дзяржаўная эліта БССР: гісторыя і лёсы.
- Эвалюцыя ўзаемаадносін рэспублікі і цэнтра: БССР – СССР.
- Эвалюцыя міжнародна-прававой суб'ектнасці БССР.
- Тэрытарыяльны аспект нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва БССР.
Важнымі задачамі гэтага прадстаўнічага форуму з'яўляюцца:
- азнаямленне з навуковымі і практычнымі дасягненнямі ў галіне вывучэння гісторыі рэвалюцыйных падзей 1917–1925 гг., станаўлення беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці на савецкай аснове;
- абмеркаванне дыскусійных пытанняў гісторыі Савецкай Беларусі ў 1919–1991 гг.;
- паляпшэнне ўзаемадзеяння акадэмічнай і ўніверсітэцкай навукі па актуальных праблемах развіцця гістарычнай навукі.
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі.