МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Выстава «Мастацтва вышыўкі»

З 8 мая па 2 чэрвеня 2024 года ў мастацкай галерэі Мінскага абласнога цэнтра народнай творчасці ў межах праекта «Традыцыі і сучаснасць», прымеркаванай да 85-годдзя дзяржаўнай установы «Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці», працуе выстава «Мастацтва вышыўкі». У экспазіцыю ўвайшлі ўпрыгожаныя вышыўкай прадметы традыцыйнага інтэр’ернага тэкстылю пачынаючы ад 1930-х гг. Да сённяшняга часу: прасціны, падзоры, вышытыя навалачкі, насценныя дыванкі, ручнікі, фіранкі, абрусы і сурвэткі – у розных тэхніках вышыўкі.

Выстава дэманструе прадметы, прадстаўленыя Капыльскім раённым цэнтрам культуры, Раённым Цэнтрам ткацтва а. г. Семежава, Чэрвеньскім раённым цэнтрам культуры і адпачынку, Вілейскім краязнаўчым музеем, Вілейскім цэнтрам эстэтычнага выхавання, Вілейскім раённым Домам рамёстваў, Дзяржынскім раённым Цэнтрам культуры і народнай творчасці, Уздзенскай цэнтральнай бібліятэкай імя П. Труса.

Мастацкія ўзоры, што дэманструюцца на выставе, могуць стаць крыніцай натхнення для сучасных спецыялістаў дызайну і майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта https://cultur.by

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

 ул. Короля, 16, 220004, г. Минск

         Контакты

         Магазин учебной книги «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.