МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Сёлета адзначаецца 100-годдзе паэмы Якуба Коласа «Сымон-музыка»

27 жніўня 2025 года ў Дзяржаўным літаратурна-мемарыяльным музеі Якуба Коласа адбудзецца паказ батлеечнага спектакля «Сымон-музыка», прымеркаваны да 100-годдзя выдання паэмы. Менавіта ў 1925 годзе выйшаў адноўлены варыянт твора з рэдактарскімі праўкамі.

Па словах дырэктара музея Ірыны Мацяс, ліра-эпічная паэма «Сымон-музыка» займае асаблівае месца ў беларускай літаратуры, адлюстроўваючы багацце народнай культуры і традыцый. Гэта філасофскі і адначасова рамантычны твор не толькі пра трагічны лёс мастака, закінутага ў гэтым свеце, але і пра нялёгкі лёс беларускага народа, які апынуўся на скрыжаванні розных культур і вераванняў. За сваю 100-гадовую гісторыю паэма натхніла мноства творцаў і знайшла адлюстраванне ў музыцы, выяўленчым мастацтве, тэатры. Кампазітары стваралі музычныя творы, заснаваныя на яе тэмах, мастакі інтэрпрэтавалі вобразы і сцэны з паэмы. Да свята супрацоўнікамі музея падрыхтавана факсімільнае выданне, якое будзе прэзентавана бібліятэкам імя Якуба Коласа, сябрам і гасцям музея.

Святкаванне юбілею паэмы працягваецца ўвесь год. Улетку прайшоў фестываль «Сымон-музыка». Акрамя таго, у маі Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка прадставіў сваю пастаноўку па паэме. Яе зноў пакажуць трэцяга лістапада да дня нараджэння Якуба Коласа.

Таксама 27 жніўня сучасная батлейка «Дом з Марамі» прадставіць дарослы спектакль па паэме «Сымон-музыка», дзе асноўнай тэмай стане каханне галоўных герояў Сымона і Ганны. Арганізатары спадзяюцца, што гледачоў здзівіць цікавае прачытанне гэтага лірычнага, глыбокага, філасофскага твора.

Падрыхтавана па матэрыялах БЕЛТА

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

 ул. Короля, 16, 220004, г. Минск

         Контакты

         Магазин учебной книги «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.