МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Кастрычнік аб’яўлены месяцам адукацыйнага турызму

Беларусь – дзяржава з багатай гісторыяй, унікальнай культурай і захапляльнымі прыроднымі ландшафтамі. Гэтыя фактары зрабілі нашу краіну прывабным напрамкам для розных відаў турызму. Сярод іх асаблівую папулярнасць у апошнія гады набірае адукацыйны турызм, які з 2023 года афіцыйна вылучаны як самастойны кірунак. Гэта не проста звыклыя падарожжы, а форма інтэлектуальнага і духоўнага ўзбагачэння, якая спалучае вучобу, развіццё і культурнае пазнанне.

У студзені 2024 года ўпершыню быў праведзены месяц адукацыйнага турызму, у рамках якога па ўсёй краіне адбылося 381 мерапрыемства (больш за 56 тыс. удзельнікаў). У 2025 годзе ў месяц адукацыйнага турызму запланаваны адукацыйныя семінары, прэс-канферэнцыі, круглыя сталы, майстар-класы, экскурсіі. Такі фармат дазваляе не толькі далучыць людзей да новага кірунку турызму, але і павысіць агульны ўзровень турыстычнай адукаванасці.

Для прафесіяналаў і аматараў адукацыйных падарожжаў дзейнічаюць два асноўныя інтэрнэт-рэсурсы:

  • belarustourism.by – партал для спецыялістаў турыстычнай сферы;
  • belarus.travel – афіцыйны турыстычны сайт для шырокай аўдыторыі, дзе можна самастойна спланаваць вандроўку з улікам індывідуальных інтарэсаў.

Для павышэння якасці паслуг праводзіцца атэстацыя экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў, што таксама спрыяе развіццю гэтага сегмента.

Вялікі ўнёсак у развіццё адукацыйнага турызму робяць турыстычныя інфармацыйныя цэнтры. На сёння ў Беларусі дзейнічаюць 44 такія ўстановы, і іх сетка працягвае пашырацца. Турыстычныя інфармацыйныя цэнтры цесна супрацоўнічаюць з навучальнымі ўстановамі, распрацоўваюць маршруты і спрыяюць раскрыццю рэгіянальнага турыстычнага патэнцыялу.

Адукацыйны турызм у Беларусі становіцца не толькі інструментам пазнання, але і сродкам гарманічнага развіцця асобы, фарміравання грамадзянскай і культурнай самасвядомасці. Гэта кірунак, які аб’ядноўвае адукацыю, турызм і патрыятызм і, без сумневу, мае вялікую будучыню.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта «Звязда»

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

 ул. Короля, 16, 220004, г. Минск

         Контакты

         Магазин учебной книги «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.