МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Да юбілею беларускага пісьменніка Васіля Зуёнка

Васіль Зуёнак – беларускі паэт, празаік, перакладчык, крытык, літаратуразнавец. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Янкі Купалы (1982), ганаровы член НАН Беларусі (2000).

Нарадзіўся 3 чэрвеня 1935 года ў вёсцы Мачулішча Крупскага раёна Мінскай вобласці. У 1954 годзе скончыў Барысаўскае педагагічнае вучылішча, потым – аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта БДУ (1959). Працаваў у рэдакцыях газет, быў галоўным рэдактарам часопіса «Бярозка» (1972–1978), у 1978–1982 гадах – галоўны рэдактар часопіса «Маладосць», у 1990–1998 гадах – старшыня праўлення Саюза беларускіх пісьменнікаў. Кандыдат філалагічных навук.

Дэбютаваў у друку з вершамі ў 1954 годзе. Аўтар шматлікіх кніг паэзіі: «Крэсіва», «Крутаяр», «Сяліба», «Нача», «Маўчанне травы», «Час вяртання», «Світальныя птушкі», «Лукам’е», «Жніўны дзень», «Вызначэнне», «Лета трывожных дажджоў», «Чорная лесвіца» і інш. Аўтар кніг літаратурна-крытычных артыкулаў «Лінія высокага напружання» (1983), «Паміж небам і зямлёй» (2009). Дзецям адрасаваў паэтычныя зборнікі «Вясёлы калаўрот», «Жылі-былі пад вадой», «Сонечны клубочак», «Будзем сілы набірацца», «Шапка-ўсёвідзімка», «Хата, поўная гасцей».

Верш Васіля Зуёнка «З вайны сустрэлі мацяркі сыноў...» вывучаецца ў VII класе. Зборнік паэта «Лета трывожных дажджоў» уключаны ў спіс для дадатковага чытання для XI класа.

19 чэрвеня 2025 года ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі плануецца правядзенне рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі «Сучасная беларуская літаратура: праблемы, напрамкі, стылі», прысвечанай 90-годдзю з дня нараджэння В. В. Зуёнка.

Крыніца: тэлеграм-канал часопіса «Беларуская мова і літаратура»

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

 ул. Короля, 16, 220004, г. Минск

         Контакты

         Магазин учебной книги «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.