МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Да 90-годдзя з дня нараджэння Івана Чыгрынава

Іван Гаўрылавіч Чыгрынаў – народны пісьменнік Беларусі, драматург, грамадскі дзеяч. Сёлета ў снежні Іван Чыгрынаў адзначыў бы сваё 90-годдзе.

Яшчэ ў школе будучы пісьменнік захапіўся літаратурай, пачаў сам пісаць вершы, таму невыпадкова, што жыццёвы шлях прывёў яго на аддзяленне журналістыкі філфака БДУ, дзе ён пазнаёміўся з маладымі таленавітымі літаратарамі. Аднакурснікамі Івана Чыгрынава былі Іван Пташнікаў, Вячаслаў Адамчык. Студэнцкія гады сталі часам літаратурных спроб найперш у паэзіі, аднак паэтам Іван Чыгрынаў так і не стаў.

У год заканчэння ўніверсітэта ў «Чырвонай змене» пабачыла свет яго невялікая аповесць «Аўгуст Андрэ: Тайна адной экспедыцыі». Сам мастак слова лічыў пачаткам сапраўднай літаратурнай дзейнасці 1961 год, калі ў штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва» з’явілася апавяданне «Праз гады». Як пазаказвае багаты творчы шлях, Івану Чыгрынаву было наканавана стаць майстрам прозы. Беларускія чытачы добра ведаюць аўтара па раманах «Плач перапёлкі» і «Апраўданне крыві», якія апавядаюць пра трагічныя падзеі пачатку Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Беларусі.

На літаратурнай ніве, як і ў грамадскім жыцці, І. Чыгрынаў быў максімалістам, таму паспеў зрабіць многае, за што заслужана ў 1994 годзе атрымаў званне народнага пісьменніка Беларусі. Вынікам творчых пошукаў у жанры апавядання стаў зборнік «Птушкі ляцяць на волю», які быў надрукаваны ў 1965 годзе. Потым былі і іншыя апавяданні, якія ўвайшлі ў зборнік «Самы шчаслівы чалавек» (1967), «Ішоў на вайну чалавек» (1973). Акрамя таго, Іван Чыгрынаў выявіў сябе і як таленавіты драматург, і як перакладчык.

Паводле трох раманаў у 1991 годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» рэжысёр І. Дабралюбаў зняў шматсерыйны тэлевізійны фільм «Плач перапёлкі».

Уся творчасць Івана Чыгрынава – гэта філасофскія развагі над гістарычным вопытам беларускага народа, дзе выяўляецца духоўны стрыжань – ідэя нацыянальнага яднання. Памёр І. Г. Чыгрынаў 5 студзеня 1996 г. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках. У 2003 годзе ў горадзе Магілёве на будынку сярэдняй школы № 6, якая знаходзіцца на вуліцы Чыгрынава, устаноўлена мемарыяльная дошка пісьменніку.

 

Падрыхтавана па матэрыялах інтэрнэт-крыніц

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

 ул. Короля, 16, 220004, г. Минск

         Контакты

         Магазин учебной книги «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.