Па ініцыятыве і пад эгідай Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь створаны аўдыягід па беларускай літаратуры – мабільны дадатак «Чытанка». Галоўная мэта праекта – сабраць пад адной лічбавай вокладкай лепшыя ўзоры беларускай і сусветнай літаратуры, а таксама творы на рускай мове.
Ведамства афіцыйна прэзентавала мабільны дадатак, і ён ўжо даступны для запампоўкі на асноўных платформах:
У цяперашні час карыстальнікі могуць праслухаць больш за 250 аўдыятвораў беларускіх класікаў і сучасных аўтараў.
У сакавіку 2026 года ў дадатку створаны раздзел «Свае творы чытаюць аўтары», куды змешчаны ўнікальныя творы ў выкананні Я. Коласа, Я. Купалы, У. Караткевіча, М. Танка, А. Куляшова, П. Панчанкі, прадстаўленыя Беларускім дзяржаўным архівам кінафотафонадакументаў. Пачуць інтанацыю пісьменніка, паўзы, якія ён сам закладвае ў радкі, і тэмбр голасу, які належыць стваральніку тэксту, – такой магчымасцю сёння могуць пахваліцца далёка не ўсе электронныя бібліятэкі. А для тых, хто хоча чытаць, у дадатку прадугледжаны класічны тэкставы рэжым.
Акрамя таго, у «Чытанцы» з’явіўся шэраг функцый, якія павышаюць зручнасць для карыстальнікаў: зараз можна адзначаць і захоўваць любімыя кнігі для хуткага доступу (створаны раздзел «Выбранае»), а таксама дзяліцца імі ў сацыяльных сетках і месэнджарах. У выпадку выхаду і закрыцця дадатку пры паўторным адкрыцці ажыццяўляецца вяртанне на месца праслухоўвання аўдыякнігі.












