13 і 14 снежня ў Баранавічах пройдзе рэспубліканская грамадска-культурная акцыя «Марафон адзінства», старт якой даў Прэзідэнт Беларусі 17 верасня 2024 года на ўрачыстым мерапрыемстве да Дня народнага адзінства ў «Мінск-Арэне».
Баранавічы – ужо дзявяты горад, жыхары і госці якога змогуць паўдзельнічаць у гэтай яркай культурнай падзеі. Арганізатары падрыхтавалі ўнікальную насычаную праграму з вялікай колькасцю мерапрыемстваў, якія будуць цікавы як дарослым, так і дзецям.
Сёння, 13 снежня, удзельнікі «Марафону адзінства», творчыя калектывы з Магілёўскай і Мінскай абласцей, а таксама блогеры наведаюць вядомыя месцы горада, каб пазнаёміцца з яго культурай, прамысловасцю і жыхарамі.
Што цікава, менавіта ў Баранавічах упершыню на «Марафоне адзінства» пройдзе майстар-клас артыстаў Вялікага тэатра Беларусі. У Палацы дзіцячай творчасці для юных танцораў трэнінг правядуць прыма-балерына Ірына Яромкіна і харэограф-пастаноўшчык Анастасія Голешава. Тут жа сакрэтамі майстэрства падзеляцца артысты аркестра Вялікага тэатра. Менавіта ў гэтым горадзе таксама ўпершыню будзе прадстаўлена выстава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі «Погляд за гарызонт».
Фінальнай кропкай акцыі стане грандыёзны гала-канцэрт зорак беларускай эстрады «Час выбраў нас».
Падрыхтавана па матэрыялах СБ. Беларусь сёння