Государственное учреждение образования
«АКАДЕМИЯ ОБРАЗОВАНИЯ» 

МЕНЮ

.

Версия для слабовидящих
МЕНЮ

«Аўтар, які жыве жыццём сваёй зямлі, жыццём свайго народа – ён заўсёды сучасны» (да 75-годдзя Навума Гальпяровіча)

У студзені 2023 года сваё 75-годдзе адзначыў беларускі пісьменнік, радыёжурналіст і тэлевядучы, заслужаны дзеяч культуры Беларусі Навум Якаўлевіч Гальпяровіч.

Свае першыя радкі ён напісаў яшчэ ў школе. Зараз жа ў аўтарскай бібліятэцы – больш за дзясятак кніг. Н. Гальпяровіч – аўтар і ўкладальнік турыстычных пуцяводнікаў па Беларусі. Яго творы перакладзены на польскую, румынскую, балгарскую, рускую, англійскую і іншыя мовы. Музыку на вершы Гальпяровіча напісалі знакамітыя кампазітары: Э. Зарыцкі, У. Буднік, А. Елісеенкаў, В. Іваноў і інш.

Нарадзіўся будучы творца ў Полацку ў сям’і рабочага. Пасля заканчэння сярэдняй школы працаваў на Полацкім шклозаводзе, у полацкай аб’яднанай газеце «Сцяг камунізму». Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, Віцебскі педінстытут. З 1975 года – член саюза журналістаў БССР. З канца 1970-х працаваў на радыёвяшчанні завода «Палімір», у наваполацкай газеце «Хімік», у якой быў надрукаваны першы верш. З 1981 г. – уласны карэспандэнт Дзяржтэлерадыё БССР па Віцебскай вобласці, аўтар шматлікіх рэпартажаў, аналітычных матэрыялаў. У 1997 г. пераехаў у Мінск, працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопіса «Вожык», з 1998 г. – намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў. У 2002 г. Навум Якаўлевіч прыйшоў на радыёстанцыю «Беларусь», якую ў выніку ўзначаліў.

Зараз вядомы журналіст працуе на канале «Культура». Тут ён ажыццявіў некалькі цікавых праектаў, у ліку якіх «Развагі пра літаратуру» і «Кнігарня», цыкл «Прачулым радком», перадача «Адным штрыхом» і іншыя. Запомніліся радыёслухачам і праекты на Першым нацыянальным радыёканале «Без бар'ераў» і «Брама». А самым запатрабаваным з іх аказаўся «Зямля, што нам дадзена лёсам». Больш за тры гады Н. Я. Гальпяровіч вядзе праграму «Суразмоўцы» на тэлеканале «Беларусь 3».

НІА
па матэрыялах адкрытых інтэрнет-крыніц;
фота: сайт газеты «Полацкі веснік»

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

 ул. Короля, 16, 220004, г. Минск

         Контакты

         Магазин учебной книги «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.