Гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта запрашае вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ, ліцэяў і гімназій, навучэнцаў каледжаў прайсці навучанне ў «Школе юнага гісторыка», работа якой стартуе 18 кастрычніка 2025 года.
Дзейнасць школы накіравана на паглыбленае вывучэнне школьнікамі айчыннай і сусветнай гісторыі, а таксама на знаёмства з гістарычным факультэтам БДУ, яго адукацыйнай і навуковай базай. Слухачы атрымаюць магчымасць удасканаліць веды па гісторыі, археалогіі, этналогіі і музеязнаўстве, азнаёміцца з найноўшымі дасягненнямі навукоўцаў і даследчыкаў, абмеркаваць актуальныя або малавядомыя праблемы з выкладчыкамі, аспірантамі і магістрантамі гістарычнага факультэта.
Заяўкі на навучанне прымаюцца па 12 кастрычніка 2025 года з дапамогай рэгістрацыі на сайце https://hist.bsu.by/school.
Заняткі ў «Школе юнага гісторыка» праводзяцца па суботах (па раскладзе) двойчы на месяц на гістарычным факультэце (г. Мінск, вул. Чырвонаармейская, 6, пачатак заняткаў: 14:30). Для іншагародніх удзельнікаў будзе арганізавана анлайн-трансляцыя. Навучанне ў школе бясплатнае.
Уся інфармацыя пра «Школу юнага гісторыка», у тым ліку расклад, будзе размешчана ў Telegram.
Тэлефон для даведак: +375 17 259 72 23.
Кантактная асоба ад гістарычнага факультэта БДУ – дацэнт кафедры гісторыі Беларусі старажытнага часу і сярэдніх вякоў Алена Рыгораўна Дзянісава, прац. тэл.: +375 17 259 72 07.