Государственное учреждение образования
«АКАДЕМИЯ ОБРАЗОВАНИЯ» 

МЕНЮ

.

Версия для слабовидящих
МЕНЮ

Вынікі Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, на лепшае кароткае апавяданне

Падведзены вынікі Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна, на лепшае кароткае апавяданне, які з лютага па красавік 2021 года ладзіўся навукова-метадычнай установай «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Інфармацыйна-метадычную і тэхніка-тэхналагічную падтрымку мерапрыемству ажыццяўляла ўпраўленне дыстанцыйных адукацыйных паслуг адукацыйнага цэнтра.

Конкурс праводзіўся з мэтай выяўлення і падтрымкі аўтараў-пачаткоўцаў сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, павышэння матывацыі навучэнцаў да асобаснага і інтэлектуальнага развіцця праз выкарыстанне магчымасцей сучасных інфармацыйных тэхналогій.

Асноўныя задачы: стварэнне асяродку для асобаснага і інтэлектуальнага развіцця вучняў; стымуляванне цікавасці да вывучэння вучэбных прадметаў «Беларуская літаратура», «Русская литература»; развіццё цікавасці да творчасці Івана Шамякіна; спрыянне развіццю камп’ютарнай пісьменнасці вучняў; стварэнне асяродку для сяброўства і ўзаемадзеяння ўдзельнікаў.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаліся вучні ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі індывідуальна ці ў складзе аўтарскага калектыву (не больш за 3 чалавекі) ў трох узроставых катэгорыях: V–VI класы, VII–VIII класы, IX–XI класы.

Усяго на конкурс было даслана 980 творчых работ удзельнікаў з усіх рэгіёнаў Беларусі. Кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі супрацоўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі, вылучыла пераможцаў конкурсу.

 

Пераможцы Рэспубліканскага інтэрнэт-конкурсу,
прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Івана Шамякіна,
на лепшае кароткае апавяданне

Узроставая катэгорыя: VVI класы

Дыплом І ступені:

  • Сандовіч Дар’я Уладзіміраўна, вучаніца VI класа ДУА «Гімназія № 30 г. Мінска імя Героя Савецкага Саюза Б. С. Акрэсціна», апавяданне «Як асілак-валун ворагаў на нашай зямлі запыніў»;
  • Сідарэнка Ягор Андрэевіч, вучань V класа ДУА «Вяззеўская сярэдняя школа» Асіповіцкага раёна, апавяданне «Мой першы трафей». 

Дыплом ІІ ступені:

  • Мордус Карына Іванаўна, вучаніца VI класа ДУА «Сярэдняя школа № 2 г. п. Акцябрскі», апавяданне «Здарэнне ў лесе»;
  • Карабкоў Міхаіл Іванавіч, вучань VI класа ДУА «Радзюкоўская базавая школа Шаркаўшчынскага раёна», апавяданне «Ластаўкі».

Дыплом ІІІ ступені:

  • Барадуліна Варвара Аляксандраўна, вучаніца V класа ДУА «Сярэдняя школа № 4 г. Віцебска», апавяданне «Новые приключения в Простоквашино»;
  • Варанкоў Ілья Анатольевіч, вучань V класа ДУА «Маласітнянская дзіцячы сад – базавая школа Полацкага раёна», апавяданне «Незабыўная сустрэча»;
  • Воднева Аліна Аляксееўна, вучаніца VI класа ДУА «Сярэдняя школа № 17 г. Магілёва», апавяданне «Паштальён»;
  • Шэпшэлей Іван Уладзіміравіч, вучань VI класа ДУА «Олтушская сярэдняя школа» Маларыцкага раёна, апавяданне «Чарадзейная машына часу».

 

Узроставая катэгорыя: VIIVIII класы

Дыплом І ступені:

  • Абібак Дар’я Аляксандраўна, вучаніца VII класа ДУА «Конкавіцкі дзіцячы сад – сярэдняя школа» Петрыкаўскага раёна, апавяданне «Далёкае і блізкае дзяцінства»;
  • Багдановіч Дар’я Аляксееўна, вучаніца VIII класа ДУА «Сярэдняя школа № 21 г. Магілёва», апавяданне «Калыханка марсіяніна»;
  • Ждановіч Таццяна Вітальеўна, вучаніца VII класа ДУА «Гімназія № 1 імя У. А. Караля г. Чэрвеня», апавяданне «Надежда»;
  • Новак Паліна Ігараўна, вучаніца VIII класа ДУА «Гімназія № 36 г. Гомеля імя І. Мележа», апавяданне «Соулмейт: услышать себя».

Дыплом ІІ ступені:

  • Бень Марыя Мікалаеўна, вучаніца VII класа ДУА «Гімназія № 2 г. Пінска», апавяданне «След пепла»;
  • Врабій Павел Вітальевіч, вучань VIII класа ДУА «Чурылавіцкая сярэдняя школа» Мінскага раёна, апавяданне «Пачак з цукрам»;
  • Міхасёва Паліна Сяргееўна, вучаніца VIII класа ДУА «Сярэдняя школа № 41 г. Гродна», апавяданне «Цінка і сланечнік»;
  • Осіпава Дзіяна Віктараўна, вучаніца VII класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 імя В. Н. Марцінкевіча г. Крупкі», апавяданне «Такое бывает!»;
  • Ханевіч Аліна Дзмітрыеўна, вучаніца VII класа УА «Полацкая дзяржаўная гімназія № 2», апавяданне «Новы сябар». 

Дыплом ІІІ ступені:

  • Дадзянкова Лізавета Юрьеўна, вучаніца VIII класа ДУА «Гімназія г. Мсціслаўля», апавяданне «Настоящее чудо»;
  • Кандалава Анастасія Андрэеўна, вучаніца VIII класа ДУА «Лапіцкая сярэдняя школа» Асіповіцкага раёна, апавяданне «Исцеление любовью»;
  • Марозаў Данііл Васільевіч, вучань VIII класа ДУА «Сярэдняя школа № 13 г. Слуцка», апавяданне «Мой лучший друг»;
  • Эвейшыс Ілона Міхайлаўна, вучаніца VII класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Ашмяны імя М. М. Гружэўскага», апавяданне «Слабак»;
  • Ярашэвіч Таццяна Уладзіміраўна, вучаніца VIII класса ДУА «Гімназія № 2 г. Гродна», апавяданне «Птичья ярмарка».

 

Узроставая катэгорыя: IXXI класы

Дыплом І ступені:

  • Вашчанка Захар Барысавіч, вучань X класа ДУА «Гімназія № 10 г. Маладзечна», апавяданне «Самы шчаслівы слабак на свеце»;
  • Горбач Паліна Віктараўна, вучаніца X класа ДУА «Гімназія № 2 г. Брэста», апавяданне «Слова». 

Дыплом ІІ ступені:

  • Баранчук Улада Анатольеўна, вучаніца IX класа ДУА «Сярэдняя школа № 7 г. Гродна», апавяданне «Вясёлая восеньская вандроўка»;
  • Цупа Злата Расціславаўна, вучаніца IX класа ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Жабінкі», апавяданне «Казка з майго маленства».

Дыплом ІІІ ступені:

  • Глебава Ганна Аляксандраўна, вучаніца X класа ДУА «Сярэдняя школа № 8 г. Ваўкавыска з польскай мовай навучання», апавяданне «Аднойчы летам»;
  • Лянько Ганна Міхайлаўна, вучаніца IX класа ДУА «Сярэдняя школа № 215 г. Мінска», апавяданне «Выратаванне»;
  • Струк Віялета Барысаўна, вучаніца X класа ДУА «Галавінская сярэдняя школа» Гомельскага раёна, апавяданне «Ідзі за сваёй марай»;
  • Яравая Кацярына Аляксандраўна, вучаніца IX класа ДУА «Сярэдняя школа № 39 імя І. Д. Лебедзева г. Гродна», апавяданне «Хвосцік».

 

Пераможцам інтэрнэт-конкурсу таксама будуць уручаны памятныя прызы (звяртацца ў аргкамітэт па тэл.: +375 17 358-63-91, +375 17 318-42-71, +375 17 200-51-27).

 

НІА

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

 ул. Короля, 16, 220004, г. Минск

         Контакты

         Магазин учебной книги «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.