МЕНЮ

.

Версия для слабовидящих
МЕНЮ

II Рэспубліканскі конкурс «Юныя сябры МУР»

1 сакавіка 2024 года стартаваў ІІ Рэспубліканскі конкурс «Юныя сябры МУР» – другі этап адукацыйнага праекта «Урокі ўстойлівага развіцця». Арганізатарам мерапрыемства выступіў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка.

Удзельнікамі конкурсу сталі 340 навучэнцаў профільных класаў педагагічнай накіраванасці, якія прадстаўляюць 59 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі ўсіх рэгіёнаў Беларусі.

Мэта конкурсу – рэалізацыя сацыяльна-значных ініцыятыў (акцый, праектаў і інш.) сярод навучэнцаў.

Мерапрыемства праходзіць па наступных этапах:

  • I этап – да 31 сакавіка 2024 года;
  • II этап – да 5 мая 2024 года.

На першым этапе ўдзельніку неабходна: выбраць адну з Мэт устойлівага развіцця ў Беларусі, сябрам якой хацелася б стаць; зрабіць публікацыю ў Instagram на тэму «#ЯиЦУР», пазначыў нумар адпаведнай Мэты і акаунт @sdgs.bspu; запоўніць анлайн-заяўку; накіраваць на адрас электроннай пошты Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript. матывацыйны ліст з указаннем аргументаў выбару канкрэтнай МУР, інфармацыю пра правядзенне ўрокаў устойлівага развіцця ў рамках педагагічных проб і план рэалізацыі сацыяльна-значнай ініцыятывы, якую ўдзельнік плануе рэалізаваць з 26 лютага па 1 мая 2024 года.

Спіс канкурсантаў, чые праекты будуць цалкам адпавядаць заяўленым патрабаванням, будзе апублікаваны на афіцыйным сайце Каардынацыйнага цэнтра «Адукацыя ў інтарэсах устойлівага развіцця» да 31 сакавіка 2024 года.

На другім этапе ўдзельніку неабходна да 5 мая 2024 года накіраваць у адрас аргкамітэта конкурсу фота і інфармацыю пра рэалізацыю запланаванай сацыяльна-значнай ініцыятывы, спасылкі на публікацыю пра яе ў СМІ, сайце ўстановы адукацыі ці ў сацыяльных сетках.

Заключны этап будзе праходзіць з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Маладзёжных паслоў МУР.

Падрабязная інфармацыя пра ўмовы правядзення конкурсу размешчана тут.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта https://sdgs.by

QR-код национального образовательного портала

ПОЛЕЗНЫЕ ССЫЛКИ

КОНТАКТЫ

 ул. Короля, 16, 220004, г. Минск

         Контакты

         Магазин учебной книги «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.