Каляндар народнай абрадавай лялькі, намінацыя «Наша Спадчына».
Аўтар: Карнееў Раман Юр’евіч, навучэнец 2 курса; Яфімава Таццяна Уладзіміраўна, выкладчык беларускай мовы і латаратуры УА «Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж».
.
Это демонстрационная версия модуля
Скачать полную версию модуля можно на сайте Joomla School
Адкрыты дыстанцыйны культурна-асветніцкі марафон
«Час вымяраецца памяццю»
Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь запрашае прыняць удзел у адкрытым дыстанцыйным культурна-асветніцкім марафоне «Час вымяраецца памяццю», які накіраваны на захаванне і папулярызацыю гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Мерапрыемства прымеркавана да Года гістарычнай памяці.
Дыстанцыйны марафон дае магчымасць удзельнікам прадставіць на старонках нацыянальнага адукацыйнага партала гісторыка-культурную спадчыну свайго роднага кутка, мясцовасці, рэгіёна.
Асноўныя задачы мерапрыемства:
Да ўдзелу ў марафоне запрашаюцца вучні I–XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама ўсе зацікаўленыя (педагогі, законныя прадстаўнікі (бацькі) і інш.).
З мэтай реалізацыі мерапрыемства на нацыянальным адукацыйным партале адкрыты раздзел для публікацыі творчых праектаў (работ). Удзельнікам марафону даецца магчымасць падзяліцца на старонках партала сваімі праектамі па наступных намінацыях:
У кожнай намінацыі прымаюцца асобныя работы або тэматычныя цыклы, выкананыя ў розных тэхніках і пераведзеныя ў электронны фармат, а таксама матэрыялы, створаныя сродкамі сучасных інфармацыйна-камунікацыйных (ці медыя-) тэхналогій.
Праекты (творчыя работы) прадстаўляюцца не больш чым у адной намінацыі (на выбар) на беларускай ці рускай мовах як асобнымі ўдзельнікамі, так і аўтарскімі калектывамі.
Якасць творчых праектаў (работ) павінна пацвярджацца рэкамендацыяй метадычнага аб'яднання па вучэбным прадмеце ці намесніка дырэктара ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі. Работы з граматычнымі памылкамі публікавацца не будуць.
Тэрмін правядзення: люты – кастрычнік 2022 года.
Усе ўдзельнікі марафону атрымаюць электронныя сертыфікаты.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна падаць заяўку па ўстаноўленай форме і накіраваць разам з ёй творчую работу і рэкамендацыю з установы адукацыі на электронны адрас: adumetod@adu.by з абавязковай пазнакай у тэме пісьма «Адкрыты дыстанцыйны культурна-асветніцкі марафон „Час вымяраецца памяццю“». Сваёй заяўкай удзельнік пацвярджае аўтарства работы і згоду з умовамі правядзення мерапрыемства. Заяўкі, аформленыя не ў адпаведнасці з патрабаваннямі і дасланыя несвоечасова, разглядацца не будуць.
Запрашаем прыняць удзел у марафоне!
Метадычную і тэхніка-тэхналагічную падтрымку мерапрыемства забяспечвае ўпраўленне дыстанцыйных адукацыйных паслуг НІА.
Кантактная інфармацыя:
220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, д. 16, каб. 219;
тэлефоны: +375 17 358 63 91,
+375 17 318 42 71,
+375 17 200 51 27;
e-mаil: adumetod@adu.by;
Г. М. Юсцінская, І. У. Борычава,
В. А. Ганчарык, В. П. Васілевіч.
Каляндар народнай абрадавай лялькі, намінацыя «Наша Спадчына».
Аўтар: Карнееў Раман Юр’евіч, навучэнец 2 курса; Яфімава Таццяна Уладзіміраўна, выкладчык беларускай мовы і латаратуры УА «Магілёўскі дзяржаўны політэхнічны каледж».
ул. Короля, 16, 220004, г. Минск
Магазин учебной книги «Адукацыя»
e-mail: