13-14 ліпеня на водасховішчы Пціч прайшоў юніёрскі чэмпіянат Беларусі па водных лыжах. Гэта адзін з адборачных этапаў для спартсменаў ад 15 да 19 гадоў чэмпіяната Еўропы. Летась наша каманда ўжо перамагала ў еўрапейскіх спаборніцтвах сярод юнакоў і дзяўчат, тады яна заваявала 12 залатых, 7 срэбных, 10 бронзавых медалёў. У гэтым годзе беларуская зборная спадзяецца пацвердзіць свой статус лепшай на кантыненце.

Штогод 17 ліпеня адзначаецца Сусветны дзень эмодзі (эмоджы). Гэта дата зафіксавана на піктаграме, якая абазначае каляндар.

Першыя эмодзі былі створаны ў 1998 ці 1999 годзе Сігэтака Курыта, адным з распрацоўшчыкаў платформы мабільнага інтэрнэту i-mode.

Але ўжо ў 1997 годзе генеральны дырэктар кампаніі Smiley Нікаля Лаўфрані пачаў эксперыменты з аніміраванымі смайлікамі для ўдасканалення лічбавых зносін. Ён жа стварыў першыя графічныя эмаціконы і склаў онлайн-слоўнік эмаціконаў.

З 5 па 12 ліпеня ў Спецыялізаваным ліцэі пры Універсітэце грамадзянскай абароны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь пад Гомелем праходзіў XVII Міжнародны злёт юных выратавальнікаў-пажарных.

Гасцінная Гомельшчына сустракала каманды Беларусі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Азербайджана, Арменіі, Балгарыі, Германіі, Грузіі, Кыргызстана, Латвіі, Польшчы, Расіі, Сербіі, Узбекістана, Украіны. Кожная нацыянальная каманда ўключала 10 удзельнікаў ва ўзросце ад 11 да 17 гадоў. Усяго больш за 150 дзяцей і дарослых – удзельнікаў і кіраўнікоў каманд – прымалі гаспадары. Рэспубліку Беларусь прадстаўляла моладзь Магілёўшчыны – зборная, якая перамагла ў ХХІ Рэспубліканскім злёце юных выратавальнікаў. Ганаровым госцем на злёце стаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол ААЭ ў Беларусі Ахмед Мангуш Аль Тэнейджы.

15 ліпеня ў штаб-кватэры ААН і па ўсім свеце будзе адзначацца Сусветны дзень навыкаў моладзі (World Youth Skills Day).

Гэты дзень устаноўлены па ініцыятыве Шры-Ланкі і мае на мэце павышэнне ўзроўню інфармаванасці пра важнасць інвестыцый у навыкі моладзі, паляпшэння сацыяльна-эканамічных умоў для маладых людзей, рашэння праблем беспрацоўя і няпоўнай занятасці.

Сёння пачынаецца прыём дакументаў ад абітурыентаў, якія жадаюць атрымаць вышэйшую адукацыю на першай ступені.

Шэсць дзён – з 12 па 17 ліпеня – прыёмныя камісіі будуць чакаць дакументы ад абітурыентаў, якія паступаюць на бюджэтную форму навучання, і тых, хто будзе здаваць уступныя іспыты непасрэдна ва ўніверсітэтах. Выпускнікі педагагічных класаў змогуць падаць дакументы з 12 па 14 ліпеня. Для паступлення ва ўстановы вышэйшай адукацыі сельскагаспадарчага профілю для навучання ў завочнай форме – з 15 лістапада па 5 снежня. 

Штогод 11 ліпеня па ініцыятыве Генеральнай Асамблеі ААН адзначаецца Сусветны дзень народанасельніцтва.

Гэтая дата мае невыпадковы характар. Арганізацыя Аб’яднаных Нацый 11 ліпеня 1987 года зафіксавала, што насельніцтва планеты склала 5 мільярдаў чалавек. Гэты дзень быў названы Днём пяці мільярдаў (Five Billion Day).

Ужо дзясяты раз на гасціннай шклоўскай зямлі 6-7 ліпеня адзначалася рэспубліканскае свята «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»). Сёлета сюды прыехалі госці з усёй Беларусі, а таксама з Латвіі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны.

Гасцей чакала насычаная культурна-забаўляльная праграма: майстар-класы, тэматычныя квэсты, спартыўныя спаборніцтвы, гульні і конкурсы, а таксама выступленні розных калектываў на пляцоўках свята і грандыёзны гала-канцэрт «Зроблена ў Беларусі» з удзелам замежных і айчынных выканаўцаў.