1. Навукова-метадычная ўстанова «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (далей – Інстытут) надае асаблівую ўвагу абароне персанальных дадзеных пры іх апрацоўцы ў нашай установе і з павагай ставіцца да захавання правоў суб'ектаў персанальных дадзеных.
Зацвярджэнне Палажэння аб палітыцы адносна апрацоўкі персанальных дадзеных (далей – Палітыка) з'яўляецца адной з прымаемых Інстытутам мер па абароне персанальных дадзеных, прадугледжаных артыкулам 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2021 г. № 99-З «Аб абароне персанальных дадзеных» (далей – Закон).
Палітыка тлумачыць суб'ектам персанальных дадзеных, як і з якой мэтай іх персанальныя дадзеныя збіраюцца, выкарыстоўваюцца або іншым чынам апрацоўваюцца, а таксама адлюстроўвае наяўныя ў сувязі з гэтым у суб'ектаў персанальных дадзеных правы і механізм іх рэалізацыі.
Палітыка не прымяняецца да апрацоўкі персанальных дадзеных у працэсе працоўнай дзейнасці і пры ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур (у дачыненні да работнікаў і былых работнікаў), а таксама карыстальнікаў інтэрнэт-сайта (у частцы cookie-файлаў).
Паштовы адрас Інстытута:
220004, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Караля, 16;
адрас у сетцы Інтэрнэт: www.adu.by;
e-mail:
2. Інстытут ажыццяўляе апрацоўку персанальных дадзеных з наступнымі мэтамі:
- ажыццяўленне і выкананне функцый, паўнамоцтваў і абавязкаў, ускладзеных на Інстытут заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і міжнароднымі дамовамі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь;
- разгляд зваротаў, у тым ліку ўнесеных у кнігу заўваг і прапаноў;
- папярэдні запіс на асабісты прыём;
- правядзенне «прамых тэлефонных ліній»;
- арганізацыя аказання платных паслуг;
- рэалізацыя дыстанцыйных, вочных, вочна-дыстанцыйных мерапрыемстваў;
- заключэнне і выкананне грамадзянска-прававых дагавораў;
- забеспячэнне прапускнога рэжыму;
- апрацоўка інфармацыі (рэзюмэ) кандыдатаў на працаўладкаванне;
- афармленне працоўных (службовых) адносін;
- вядзенне воінскага ўліку;
- вядзенне бухгалтарскага ўліку;
- ажыццяўленне архіўнага захоўвання дакументаў;
- рэалізацыя норм заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй;
- вядзенне індывідуальнага (персаніфікаванага) уліку звестак аб застрахаваных асобах для мэт дзяржаўнага сацыяльнага страхавання, у тым ліку прафесійнага пенсійнага страхавання;
- ажыццяўленне прыёму і залічэння асоб для засваення адукацыйных праграм навукова-арыентаванай адукацыі;
- ажыццяўленне адукацыйнай дзейнасці, прадугледжанай статутам Інстытута;
- фарміраванне банка дадзеных нацыянальных экспертаў у сферы дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі (рэцэнзентаў, экспертаў па вопытнай праверцы і інш.) для выканання функцый і задач, ускладзеных заснавальнікам;
- фарміраванне банка дадзеных аўтараў (аўтарскіх калектываў) вучэбных выданняў;
- заключэнне з суб'ектамі персанальных дадзеных любых відаў дагавораў і іх наступнага выканання;
- выяўленне канфлікту інтарэсаў.
3. Персанальныя дадзеныя апрацоўваюцца выключна для дасягнення адной або некалькіх названых законных мэт. Калі персанальныя дадзеныя былі сабраны і апрацоўваюцца для дасягнення вызначанай мэты, для выкарыстання гэтых дадзеных з іншымі мэтамі неабходна паставіць у вядомасць аб гэтым суб'екта персанальных дадзеных і ў выпадку неабходнасці атрымаць новую згоду на апрацоўку.
4. Персанальныя дадзеныя могуць быць таксама выкарыстаны Інстытутам з навуковымі або іншымі даследчымі мэтамі пасля абавязковага абязлічвання такіх персанальных дадзеных, у прыватнасці:
для падрыхтоўкі і публікацыі штогадовых справаздач аб сваёй дзейнасці;
для падрыхтоўкі і дачы растлумачэнняў па пытаннях прымянення заканадаўства аб персанальных дадзеных;
для падрыхтоўкі і ажыццяўлення публікацый і выступленняў, звязаных з выкананнем работнікамі Інстытута сваіх службовых абавязкаў.
5. Інстытут ажыццяўляе апрацоўку толькі тых персанальных дадзеных, якія неабходны для выканання заяўленых мэт і не дапускае іх залішняй апрацоўкі.
6. Інстытут не ажыццяўляе перадачу персанальных дадзеных трэцім асобам, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўчымі актамі.
7. Суб'ект персанальных дадзеных мае права:
7.1. На адкліканне сваёй згоды праз падачу заявы ў Інстытут, у тым ліку ў форме, праз якую атрымана яго згода.
Інстытут абавязаны ў пятнаццацідзённы тэрмін пасля атрымання заявы суб'екта персанальных дадзеных у адпаведнасці з яго зместам спыніць апрацоўку персанальных дадзеных, ажыццявіць іх выдаленне і паведаміць пра гэта суб'екту персанальных дадзеных, калі адсутнічаюць іншыя падставы для такіх дзеянняў з персанальнымі дадзенымі, прадугледжаныя Законам № 99-З і іншымі заканадаўчымі актамі.
Пры адсутнасці тэхнічнай магчымасці выдалення персанальных дадзеных Інстытут абавязаны прыняць меры па недапушчэнні далейшай апрацоўкі персанальных дадзеных, у тым ліку іх блакіраванне, і паведаміць пра гэта суб'екту персанальных дадзеных у той жа тэрмін;
7.2. На атрыманне інфармацыі адносна апрацоўкі сваіх персанальных дадзеных, якая змяшчае:
- месца знаходжання Інстытута;
- пацвярджэнне факта апрацоўкі Інстытутам персанальных дадзеных асобы, якая звярнулася;
- яго персанальныя дадзеныя і крыніца іх атрымання;
- прававыя падставы і мэты апрацоўкі персанальных дадзеных;
- тэрмін, на які дадзена яго згода (калі апрацоўка персанальных дадзеных ажыццяўляецца на падставе згоды);
- найменне і месца знаходжання ўпаўнаважанай асобы (упаўнаважаных асоб);
- іншую інфармацыю, прадугледжаную заканадаўствам;
7.3. Патрабаваць ад Інстытута ўнясення змен у свае персанальныя дадзеныя ў выпадку, калі персанальныя дадзеныя з'яўляюцца няпоўнымі, устарэлымі або недакладнымі. З гэтай мэтай суб'ект персанальных дадзеных дадае адпаведныя дакументы і (або) іх завераныя ва ўстаноўленым парадку копіі, якія пацвярджаюць неабходнасць унясення змен у персанальныя дадзеныя;
7.4. Атрымаць інфармацыю аб прадастаўленні сваіх персанальных дадзеных, апрацаваных Інстытутам, трэцім асобам. Такое права можа быць рэалізавана адзін раз на каляндарны год, а прадастаўленне адпаведнай інфармацыі ажыццяўляецца бясплатна;
7.5. Патрабаваць спынення апрацоўкі сваіх персанальных дадзеных, уключаючы іх выдаленне, пры адсутнасці падстаў для апрацоўкі персанальных дадзеных, прадугледжаных Законам і іншымі заканадаўчымі актамі;
7.6. Абскардзіць дзеянні (бяздзеянне) і рашэнні Інстытута, якія парушаюць яго правы пры апрацоўцы персанальных дадзеных, у судзе ў парадку, устаноўленым грамадзянскім працэсуальным заканадаўствам.
8. Для рэалізацыі сваіх правоў, звязаных з апрацоўкай персанальных дадзеных Інстытутам, суб'ект персанальных дадзеных падае заяву ў пісьмовай форме або ў выглядзе электроннага дакумента (а ў выпадку рэалізацыі права на адкліканне згоды – таксама ў форме, у якой такая згода была атрымана) адпаведна па паштовы адрас або адрас у сетцы Інтэрнэт, указаныя ў частцы пятай пункта 1 гэтай Палітыкі. Такая заява павінна змяшчаць:
- прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое ёсць) суб'екта персанальных дадзеных, адрас яго месца жыхарства (месца знаходжання);
- дату нараджэння суб'екта персанальных дадзеных;
- выклад сутнасці патрабаванняў суб'екта персанальных дадзеных;
- ідэнтыфікацыйны нумар суб'екта персанальных дадзеных, пры адсутнасці такога нумара – нумар дакумента, які сведчыць асобу суб'екта персанальных дадзеных, у выпадках, калі гэта інфармацыя ўказвалася суб'ектам персанальных дадзеных пры дачы сваёй згоды або апрацоўка персанальных дадзеных ажыццяўляецца без згоды суб'екта персанальных дадзеных;
- асабісты подпіс (для заявы ў пісьмовай форме) або электронны лічбавы подпіс (для заявы ў выглядзе электроннага дакумента) суб'екта персанальных дадзеных.
9. Па садзейнічанне ў рэалізацыі правоў суб'ект персанальных дадзеных можа таксама звярнуцца да асобы, адказнай за ажыццяўленне ўнутранага кантролю за апрацоўкай персанальных дадзеных у Інстытуце, накіраваўшы паведамленне на электронны адрас: