МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Цягнік Перамогі – 2024

21 чэрвеня ў Беларусь прыбудзе ўнікальны перасоўны музей «Цягнік Перамогі».

Гэта інтэрактыўны музей, прысвечаны падзеям 1941–1945 гадоў. У складзе цягніка 10 тэматычных вагонаў, дзе прадстаўлены пераход ад аднаго гістарычнага эпізоду да іншага: перадваенныя гады – Вялікая Айчынная вайна – Перамога. Разам з героямі экспазіцыі наведвальнікі праходзяць шлях ад Гомеля да Масквы, ад Сталінграда да Берліна. У 2023 годзе музей быў дапоўнены новым вагонам аб ваенных трыбуналах над нацыстамі.

З дапамогай сучасных тэхналогій ствараецца эфект прысутнасці. У вагонах цягніка ўстаноўлены некалькі дзясяткаў відэапраектараў, больш за 140 мультымедыйных экранаў і каля двух дзясяткаў відэасцен, выкарыстоўваюцца тэхналогіі дапоўненай рэальнасці і аб'ёмны гук. Экскурсія праводзіцца з аўдыягідам, а ў адным вагоне адначасова могуць знаходзіцца не больш за 12 чалавек. Агульны час экскурсіі складае 45 хвілін.

Гісторыка-асветніцкі і грамадска-патрыятычны праект «Цягнік Перамогі» быў паспяхова рэалізаваны ў 2021-2022 гадах Беларускай чыгункай сумесна з Расійскай чыгункай, пры падтрымцы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Рэспубліканскага валанцёрскага цэнтра.

З 21 чэрвеня па 21 ліпеня 2024 г. перасоўны музей наведае 23 гарады ўсіх абласцей Беларусі і горада Мінска: Брэст (21 чэрвеня), Пінск, Лунінец, Баранавічы, Орша, Магілёў, Крычаў, Горкі, Віцебск, Полацк, Мінск, Маладзечна, Ліда, Гродна, Ваўкавыск, Салігорск, Слуцк, Асіповічы, Бабруйск, Жлобін, Калінкавічы, Рэчыца і Гомель. Маршрут «Цягніка Перамогі» ўлічвае знамянальныя і памятныя даты гісторыі Беларусі, а таксама тэхнічнай магчымасці інфраструктуры Беларускай чыгункі.

Падрыхтавана паводле інфармацыйнага партала
Федэрацыі прафсаюза Беларусі

 

QR-код нацыянальнага адукацыйнага партала

КАРЫСНЫЯ СПАСЫЛКІ

КАНТАКТЫ

 вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

         Кантакты

         Магазін вучэбнай кнігі «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.