МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Аб партале

Нацыянальны адукацыйны партал – гэта сучасны інфармацыйна-адукацыйны рэсурс, які:

- створаны для забеспячэння комплекснай (інфармацыйнай, навукова- і вучэбна-метадычнай, кансультацыйнай) падтрымкі ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу на ўзроўнях дашкольнай, агульнай сярэдняй, спецыяльнай адукацыі;

- накіраваны на стварэнне ўмоў для шматвектарнай камунікацыі педагогаў, вучняў, іх законных прадстаўнікоў, а таксама спецыялістаў органаў кіравання адукацыяй, сістэмы дадатковай адукацыі дарослых, прадстаўнікоў грамадскасці і інш.;

- закліканы даць роўны доступ да якасных адукацыйных паслуг.

Нацыянальны адукацыйны партал – адкрыты інструмент назапашвання і выкарыстання навуковай, навукова- і вучэбна-метадычнай, практыка-арыентаванай і іншай інфармацыі, неабходнай для арганізацыі адукацыйнага працэсу і кіравання ім ва ўстановах адукацыі. Асноўнымі прынцыпамі яго стварэння і развіцця з’яўляюцца:

- дэмакратычнасць і калегіяльнасць (раўнапраўны ўдзел усіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу ў падрыхтоўцы, абмеркаванні і выкарыстанні праграмнага і метадычнага забеспячэння, прадстаўленага на партале; аб’яднанне намаганняў усіх зацікаўленых бакоў для стварэння і развіцця сеткавай педагагічнай супольнасці на аснове актыўнага выкарыстання сучасных камунікацыйных тэхналогій);

- цэнтралізаванасць і сістэмнасць (у частцы назапашвання, адбору, экспертнай ацэнкі адукацыйных рэсурсаў; падрыхтоўкі кантэнту для размяшчэння на партале; перыядычнасці і аператыўнасці абнаўлення матэрыялаў ва ўсіх раздзелах / сегментах партала);

- інфарматыўнасць і інавацыйнасць (у тым ліку рэалізацыя сучасных тэхналогій навучання; арыентаванасць на дыялагічны тып камунікацыі; пастаянны зварот да высокатэхналагічных рэсурсаў і сродках навучання, інструментаў камунікацыі і г.д.);

- адкрытасць (свабодны, але аўтарызаваны доступ да ўсіх відах рэсурсаў партала);

- зручнасць навігацыі і дружалюбнасць інфармацыйнага асяроддзя;

- бесперапыннасць маніторынгу функцыянавання партала.

Нацыянальны адукацыйны партал – эфектыўны сродак фарміравання іміджу дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

QR-код нацыянальнага адукацыйнага партала

КАРЫСНЫЯ СПАСЫЛКІ

КАНТАКТЫ

 вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

         Кантакты

         Магазін вучэбнай кнігі «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.