МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права

Штогод 23 красавіка адзначаецца Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права. Свята было заснавана ЮНЕСКА ў 1995 годзе.

У гэты дзень віншуюць бібліятэкараў, пісьменнікаў, журналістаў, супрацоўнікаў кнігарняў і выдавецтваў, а таксама ўсіх аматараў кніг і чытання.

Традыцыя ўшаноўваць кнігі і любоў да іх з'явілася ў іспанскай Каталоніі ў пачатку XX стагоддзя. Яе ўвялі мясцовыя кнігагандляры, якія 23 красавіка 1923 года зладзілі грандыёзны кніжны кірмаш. Дату выбіралі зыходзячы з яе важнасці для сусветнай і еўрапейскай літаратуры, паколькі 23 красавіка – дзень смерці і памяці такіх вялікіх пісьменнікаў, як Мігель дэ Сервантэс, Інка Гарсіласа дэ ла Вега, Уільям Шэкспір.

Значна пазней, ужо ў 1995 годзе, на пасяджэнні ЮНЕСКА было прынята рашэнне аб стварэнні памятнай даты – Дня кнігі і аўтарскага права (World Book and Copyright Day), якая з тых часоў штогод адзначаецца 23 красавіка. Свята адразу атрымала статус сусветнага, з кожным годам колькасць краін, якія адзначаюць яго, толькі павялічваецца.

Сімваламі свята з'яўляюцца ружы і кнігі – ружы было прынята дарыць жанчынам, кнігі – мужчынам. На першым кніжным кірмашы ў Каталоніі ў 1923 годзе ўсе пакупнікі кніг атрымлівалі ў падарунак ружу.

Яшчэ адзін звычай свята – кніжныя кірмашы, фестывалі і акцыі, якія ўзнікаюць у самых розных месцах планеты. Напрыклад, у акцыі «Бібліяноч» удзельнічаюць бібліятэкі ўсёй Беларусі.

Штогод 23 красавіка аднаму з гарадоў свету роўна на адзін год прысвойваецца ганаровае званне сусветнай сталіцы кнігі. На працягу ўсяго года ў гэтым горадзе праходзяць мерапрыемствы, накіраваныя на папулярызацыю чытання і адукацыі, на павышэнне дасведчанасці грамадзян аб асаблівасцях літаратурнай творчасці. У 2024 годзе гэты ганаровы тытул атрымаў французскі горад Страсбург.

QR-код нацыянальнага адукацыйнага партала

КАРЫСНЫЯ СПАСЫЛКІ

КАНТАКТЫ

 вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

         Кантакты

         Магазін вучэбнай кнігі «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.