МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Да юбілею Вольгі Уладзіміраўны Зелянко

Супрацоўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі шчыра віншуюць з юбілеем Вольгу Уладзіміраўну Зелянко – доктара педагагічных навук, дацэнта, намесніка дырэктара інстытута па навукова-даследчай рабоце!

У галіне лінгваметодыкі Зелянко В.У. шмат зрабіла для нарматыўна-прававога і вучэбна-метадычнага забеспячэння працэсу навучання беларускай мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Яна з’яўляецца членам аўтарскага калектыву па распрацоўцы навукова-метадычнага забеспячэння інварыянтнага кампанента зместу навучання беларускай мове: канцэпцыі, адукацыйнага стандарту, вучэбнай праграмы і вучэбных дапаможнікаў для 5–11-х класаў; вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў; кантрольна-вымяральных матэрыялаў, інтэрактыўных модуляў, заданняў рэспубліканскай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры і інш.

Як намеснік дырэктара інстытута па навукова-даследчай рабоце, які курыруе дзейнасць пэўных структурных падраздзяленняў інстытута, В.У. Зелянко паспяхова ажыццяўляе арганізацыю і кантроль навукова-даследчай, маніторынгавай, эксперыментальнай дзейнасці, ідэалагічнай работы ў калектыве, а таксама кіраўніцтва работай вучонага савета навукова-даследчага цэнтра, экспертнага савета па эксперыментальнай дзейнасці, камісіі па атэстацыі навуковых супрацоўнікаў інстытута.

Паважаная Вольга Уладзіміраўна! Прыміце шчырыя пажаданні моцнага здароўя, душэўнага ладу і духоўнай моцы, дабрабыту і доўгіх гадоў шчаслівага жыцця, новых навуковых вышынь і дасягненняў, невычэрпнай энергіі на адказнай пасадзе намесніка дырэктара інстытута.

 

С Юбилеем, уважаемая Ольга Владимировна!

Впечатляют высокие достижения в научной и трудовой деятельности, которых Вы достигли к этой круглой дате! Убежден, что они получат свое успешное и творческое развитие уже в ближайшей перспективе!
Искренне желаю Вам и Вашим близким здоровья, счастья, радости,
добра и благополучия!

С глубоким уважением,
Г.В. Пальчик,
заведующий кафедрой педагогики и проблем развития образования
Белорусского государственного университета,
доктор педагогических наук, профессор

Паважаная Вольга Уладзіміраўна!

Шчыра вiншуем Вас з прыгожай i знамянальнай датай!
Дазвольце выказаць Вам словы вялікай удзячнасці за няспынную працу на нашай агульнай навукова-метадычнай ніве, за цікавыя і змястоўныя матэрыялы дапаможнікаў, за плённае супрацоўніцтва ў галіне ўкаранення новых, перспектыўных педагагічных ідэй і тэхналогій, за чалавечае ўзаемаразуменне, за Вашу адухоўленасць, жыццялюбнасць і абаяльнасць.
Няхай станоўчая энергія гэтых зімовых дзён, якія здавён недарэмна называюць часам добрых цудаў, надае асаблівую моц спраўдзіцца нашым сардэчным пажаданням.
Няхай збываюцца запаветныя, добрыя мары, ніколі не падводзіць здароўе, на твары заўсёды квітнее і ззяе чароўная ўсмешка.
Светлага Вам лёсу, шчасця, душэўнага цяпла і радасці ў кожным дні!

З пашанай i найлепшымі зычэннямі,
загадчык А.А. Акушэвiч і калектыў кафедры рыторыкі і методыкі
выкладання мовы і літаратуры
філалагічнага факультэта
Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта

Паважаная Вольга Уладзіміраўна,
дазвольце ад усяго сэрца павіншаваць вас!

Ваш юбілей  – вяршыня і прыступка. Вяршыня прафесійнага ўзроўню, дасканаласці кіраўніка  і навукоўцы, інтэлекту і пачуццяў, жаноцкай прывабнасці і прагажосці. Прыступка – да новых планаў, задум, здзяйсненняў і  поспехаў.
Няхай удача і Боская Ласка будуць заўжды разам з Вамі, няхай карціна жыцця малюецца прамяністымі, светлымі фарбамі, радуе і лашчыць вочы.
Няхай Ваша жыццё будзе такім жа прыгожым і яскравым, такім жа дзейсным і плённым, як адлюстраваныя Вамі ў дапаможніках прыгожыя беларускія словы – прыметнікі і дзясловы.

З найлепшымi пачуццямi i пашанай,
Нікалаенка Галіна Іванаўна,
прафесар кафед
ры педагогікі і менеджменту адукацыі
ДУА
«Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»,
доктар педагагічных навук, прафесар

Обращение
к руководителю научных сотрудников

Сообщаем, что профессионально не пишем стихов,
Однако желание поздравить и выразить Вам свое восхищение
Потребовало от нас высоких поэтических слов.

***
Мы приходили к Вам, не ведая ответа
На важные вопросы бытия,
И получали мудрые советы
Отдельно каждый, иль вместе, как семья.

И становился легче груз заботы,
Проблемы исчезали, словно дым.
И компетенции, как ноты,
Слагались сразу в чудный гимн.

Мы всё сумеем, всё преодолеем,
И никого чрезмерно не хваля,
Мы горы сдвинем, если нужно.
Вы только оставайтесь у руля!

Дорогая Ольга Владимировна!
Лаборатория гуманитарного образования сердечно поздравляет Вас с юбилеем!

Вы для нас пример того, как можно успешно реализовать себя во многих сферах жизни: карьере, имидже, творчестве, общении, быту… Вы не только ученый и руководитель, но и красивая молодая женщина, которой мы любуемся на всех мероприятиях! Ваша харизма, ваш характер и ваше трудолюбие позволили достичь многого. И мы хотим пожелать Вам не останавливаться на этом, ведь впереди еще долгие годы плодотворной и яркой жизни. Пусть из-под вашего пера выходят новые статьи и учебные пособия, а ваши научные дети будут достойными своего руководителя, пусть работа будет в радость и приносит удовлетворение и материальную независимость! Оставайтесь такой же красивой, изящной, мудрой, интересной, сильной и уверенной! Мы вас ценим, любим и уважаем!

Ваша лаборатория

Уважаемая Ольга Владимировна, искренне поздравляем Вас с юбилеем!

Желаем долгие годы ощущать любовь, нежность, искренность и заботу, которой Вас окружают коллеги, близкие и родные люди. Желаем в этот праздничный день окунуться в букеты любимых цветов, поздравлений и подарков, почувствовать себя настоящей королевой, трогательной, нежной и прекрасной женщиной, которая достойна только самого лучшего на свете. Желаем много счастливых мгновений, радостных улыбок и добрых сердец.
Спасибо за Ваш профессионализм, порядочность, доброту, отзывчивость!

С уважением, лаборатория специального образования

Уважаемая Ольга Владимировна!

В день Вашего юбилея хочется адресовать Вам самые добрые слова, которые есть в русском языке: умная, красивая, счастливая, тонко чувствующая людей… Пожелать ежедневных положительных эмоций и непокидающей удачи. Сказать спасибо за тепло и внимание, с которым Вы относитесь к каждому человеку.
Пусть глубокий смысл, интересное и захватывающее содержание наполняет каждое мгновение Вашей жизни.

С уважением, лаборатория дошкольного образования

Яснавяльможнай панне Вользе Уладзіміраўне

Ёсьць нямала людзей, якія валодаюць і багацьцем і талентам. Але ж не многім з іх ёсьць справа да навукі, да ахарошвання душ сваіх падначаленых. Жадаем, каб Ваша Каралеўская Вялікасьць шлях вучоны зацьвердзіла сярод нас і каб ён і Вам і нам свае плады прыносіў. Каб слугі Вашы мелі больш вольнага часу для чытаньня кніг, асабліва тыя, каго палічыце найбольш таленавітымі. А калі возьміце на сябе агульнае апякунства над гэтымі іх захапленьнямі, тады ўзбуйнеюць таленты і прынясуць краіне вялікую карысьць.
Панна яснавяльможная, як добра Вам вядома, продкі нашы ў найвышэйшым росквіце сіл сваіх шанавалі навуку і мастацтвы. Дзякуючы іх клопату мацнела школа. Просім, найвучонейшая княгіня, узважыць свае магчымасці і загадаць нам захоўваць Вас. Бо Акадэміі варта абапірацца на сілу розуму і мужнасьць духу, пра што сьведчыць наша мінулае.
Нам добра вядома, найсьвятлейшая пані, якога вялікага шчасьця Вы зычыце нашаму навуковаму каралеўству і як шмат разважаеце і дбаеце аб паляпшэньні ягонага становішча. Калі ж Вы праявіце сябе добразычлівай, схільнай да апякунства пачаткоўцаў, тады высокая слава імя Вашага распаўсюдзіцца яшчэ вышэй з ухвалай Вашых выхаванцаў.
Жадаем Вам напоўніць землі сьвету нашага адукацыйным жыццьём і навуковымі подзьвігамі з прыязьню ўсяго нашага атачэння, каб Ваша ўласная вучонасьць і ўласьцівая Вам асаблівая прыхільнасьць да вучоных мужоў узнеслі б Вас на такую вышыню, што яна была б услаўлена звонкай лірай вялікіх талентаў.
Панна найясьнейшая, жадаем Вам здароўя і быць вартай свайго высакароднага прызначэння – служыць навуцы!

Ад пачаткоўцаў зямлі роднай

Уважаемая Ольга Владимировна!

Поздравляем Вас с замечательным юбилеем! Хотим пожелать оставаться всегда такой же обаятельной, красивой и элегантной, умной, доброй и отзывчивой, веселой и доброжелательной. Пусть в Вашей душе всегда царят мир и гармония, а жизнь преподносит только самые лучшие подарки, а Вселенная всегда посылает энергию добра и оптимизма! Будьте всегда такой же уникальной и неповторимой!

С уважением, лаборатория математического и естественнонаучного образования

Паважаная Вольга Уладзіміраўна!

Вы сёння нам свеціце зоркай,
Няхай так і будзе заўжды –
Жыццё хай малюе вясёлкай
Наступныя Вашы гады.
Вам поспехаў зычым заўсёды,
Шчаслівых Вам будняў і свят.
Прызнаемся сёння з любоўю,
Нам Ваша ўвага – бальзам.
Бадзёрасці зычым, здароўя
І неба бясхмарнага шмат!
А Бог хай заўжды пасылае
Вам сонца ў далоні стократ.

З павагай, лабараторыя праблем выхавання асобы

Кажуць, што час мяняе людзей і рэчы. Аднак ёсць людзі, якія, дзякуючы свайму таленту і мудрасці, мяняюць не толькі рэчы, але робяць свет вакол сябе лепшым і прыгажэйшым.
Дарагая Вольга Уладзіміраўна, сёння мы глядзім на Вас і не перастаем захапляцца, як у Вас – далікатнай жанчыне – сумяшчаецца і яркі талент, і навуковы светапогляд!
Вы – выдатны кіраўнік, які дапамагае свайму калектыву ісці па дарозе навуковых дасягненняў у галіне адукацыі, мудры і тактоўны таварыш, упэўнены прафесіянал.
У гэты ўрачысты дзень жадаем Вам сямейнага шчасця, усмешак і дабрабыту, маладосці і здароўя на доўгія гады! Каб заўсёды побач былі блізкія людзі, адданыя сябры і аднадумцы!
Ведаючы Ваш энергічны характар, мы верым – наперадзе ў Вас новыя поспехі і здзяйсненні. Жадаем Вам станоўчых эмоцый і яркіх падзей, цікавага творчага жыцця, напоўненага каханнем, сямейным цяплом, узаемаразуменнем і натхненнем! Бязмежных поспехаў Вам ва ўсім! Няхай жаночая прыгажосць ніколі не пакідае Вас!

З павагай, лабараторыя гiсторыка-грамадазнаўчай i сацыякультурнай адукацыi

***
Хочам павіншаваць з днём нараджэння,
І шчасця ў жыцці пажадаць.
Хай будзе ўсё: навальніца, завеі,
Хай будзе радасць і супакой,
А калі стане вельмі сумна,
Ты памятай, АСПІРАНТУРА з ДАКТАРАНТУРАЙ заўсёды з табой.

З павагай, С.І. Шэйпа,
кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт

Любімая і шаноўная Вольга Уладзіміраўна!

  • Чаму мы Вас любім?
  • Любім за чалавечнасць. За шчырую ўсмешку, калі ўсё добра, і за падтрымку, калі цяжка.
  • ­Чаму мы Вас паважаем?
  • Паважаем за прафесіяналізм і віртуознасць у вырашэнні самых складаных (часам невырашальных) праблем.
  • Чаго мы Вам жадаем?
  • Жадаем, каб вочы заўсёды свяціліся радасцю і шчасцем! А калі трэба паліва для добрага настрою, то дзверы ў цудоўны свет маніторынгу заўсёды адчынены. Мы рады вітаць Вас у нашым маёнтку ў любы час!

З павагай, упраўленне маніторынгу якасці адукацыі

Паважаная Вольга Уладзіміраўна!

З душэўнай цеплынёй віншуем Вас з асаблівым юбілеем – росквітам жыцця!
Выдатны талент, незвычайнае працалюбства і адданая любоў да матчынага слова дапамаглі Вам дасягнуць сваёй вяршыні ў навуковай дзейнасці. Спалучэнне навуковасці і даступнасці ў выкладанні складаных навуковых з’яў вылучае Вашы метадычныя работы сярод шэрага іншых. Па грунтоўных вучэбных дапаможніках, створаных Вамі,  з задавальненнем вучацца ўсе беларускія школьнікі, спасцігаючы багацце роднай мовы і літаратуры. У інстытуце Вас шануюць і паважаюць як патрабавальнага кіраўніка, што жыве інтарэсамі роднага калектыву, і як вытанчаную жанчыну з надзвычай прыгожай душой.
Дарагая Вольга Уладзіміраўна! Мы ўпэўнены, што высокі прафесіяналізм, мэтанакіраванасць, уменне працаваць на перспектыву, уласцівыя Вашай натхнёнай натуры, паспрыяюць новым поспехам на ніве нацыянальнай адукацыі. Няхай Вам шчасціць у жыцці! Здароўя, дабрабыту, радасці Вам і Вашым родным!

З пашанай,
намеснік дырэктара па рэдакцыйна-выдавецкай рабоце С. А. Кудраўцава, Выдавецкі цэнтр, упраўленне вучэбнага кнігавыдання

Шаноўная Вольга Уладзіміраўна!
Шчыра віншуем Вас з Юбілеем!

Таленавіты чалавек – таленавіты ва ўсім. Гэтая фраза яскрава адлюстроўвае Ваш творчы і прафесійны шлях, асабістыя якасці. Якой бы справай ні займаліся, які б праект ні ўвасаблялі ў жыццё, – усе Вашы пачынанні набываюць закончаную форму, напаўняюцца глыбокім сэнсам, набываюць новыя фарбы.
Вас адрозніваюць багаты кіраўнічы досвед, мэтанакіраванасць і прага навуковага пошуку, якія спалучаюцца з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй і шырынёй інтарэсаў. У навуцы мала прачытаць сотні кніг, ведаць дзясяткі вершаў і ўмець цытаваць працы калег. Трэба прымяняць веды на практыцы і не стаяць на месцы – ісці наперад, пацвярджаць і абвяргаць, прапаноўваць сваё. Ваш вопыт і талент знайшоў адлюстраванне ў вучэбных дапаможніках па вучэбным прадмеце «Беларуская мова» для 5, 6, 7, 9, 10, 11-х класаў, суаўтарам якіх вы з’яўляецеся. Гэта Вам удаецца лепш чым каму-небудзь.
Нягледзячы на ўсе цяжкасці і нягоды, Вы заўсёды застаяцеся жанчынай: далікатнай, прыгожай, элегантнай.
Прыміце найлепшыя пажаданні. Шчасця Вам, здароўя, дабрабыту і святочнага настрою!

З павагай, метадычны цэнтр

QR-код нацыянальнага адукацыйнага партала

КАРЫСНЫЯ СПАСЫЛКІ

КАНТАКТЫ

 вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

         Кантакты

         Магазін вучэбнай кнігі «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.