МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

Да юбілею Мікалая Георгіевіча Яленскага

2 студзеня 2024 года адзначае свой юбілей доктар педагагічных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік лабараторыі спецыяльнай адукацыі Нацыянальнага інстытута адукацыі Мікалай Георгіевіч Яленскі.

На працягу многіх гадоў (а ў інстытуце ён працуе з 1980 года) Мікалай Георгіевіч займаецца распрацоўкай тэорыі і практыкі навучання беларускай мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Пад яго навуковым кіраўніцтвам упершыню створаны фундаментальныя методыкі выкладання беларускай мовы ва ўстановах адукацыі. Сярод яго шматлікіх публікацый ёсць манаграфіі, вучэбныя дапаможнікі для студэнтаў, вучэбна-метадычныя дапаможнікі для настаўнікаў і інш.

Прафесар М.Г. Яленскі шмат працуе над падрыхтоўкай педагагічных кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі. Пад яго навуковым кіраўніцтвам абаронена шэсць кандыдацкіх дысертацый па методыцы навучання беларускай мове, з іх дзве прызнаны лепшымі па выніках штогадовага конкурсу на лепшую доктарскую і кандыдацкую дысертацыю, які праводзіцца Вышэйшай атэстацыйнай камісіяй Рэспублікі Беларусь. Яго вучні працуюць у Нацыянальным інстытуце адукацыі і ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка, а таксама ва ўніверсітэтах Брэста, Гомеля, Віцебска.

Жадаем Вам новых дасягненняў на карысць развіцця педагагічнай навукі і адукацыі Рэспублікі Беларусь!

 

Уважаемый Николай Георгиевич!

Сердечно поздравляю Вас с 75-летием!
Ваш жизненный и трудовой путь заслуживает самой высокой оценки как Человека, Ученого, Педагога!
Желаю крепкого здоровья, счастья,
добра и благополучия Вам и Вашим близким!
Искренне рад и признателен нашему общению!

С глубоким уважением,
Г.В. Пальчик,
заведующий кафедрой педагогики и проблем развития образования
Белорусского государственного университета,
доктор педагогических наук, профессор

Паважаны Мікалай Георгіевіч! Міколачка! З юбілеем!

Існуюць адносіны, тэрмін якіх – дзесяцігоддзі. І ўвесь гэты тэрмін пераконваешся, што табе пашчасціла сустрэцца ў жыцці не проста з  добрым, прыстойным, інтэлігентным і высокаадукаваным чалавекам, а з чалавекам незвычайным, які ўплывае сваёй асобай на  ўсіх, хто знаходзіцца побач, хто працуе на ніве асветы, тым, чыё імя ўжо сёння ўвайшло ў гісторыю беларускай педагагічнай навукі.

Стратэгічнаць, маштабнасць і канцэптуальнась мыслення, навізна ідэй, практычная значнасць і карыснасць  навукова-метадычных твораў – гэта прафесар Яленскі. Жыццёвая падтрымка, мудрасць і чалавечнасць, прынцыповась і ў той жа час – дабрыня і шчырасць – гэта таксама Мікалай Георгіевіч. Вялікі дзякуй табе за гэта, за тое, што ты ніколі не шкадаваў сябе, сваіх сіл і намаганняў для іншых, для навукі і асветы, для роднай беларускай мовы.

Натхнення табе для новых памкненняў, павагі і падтрымкі навакольных, любові родных, нястомнай і невычэрпнай энергіі і жыццялюбнасці і, безумоўна, здароўя, якога б хапіла на ўсё гэта яшчэ доўгія гады.
І няхай сёння у твой гонар  гучаць страдаўнія, але надзённыя з нагоды юбілею радкі:

Найшаноўны пан Мікола!
Хай фартуны Вашай кола
Павернецца незнарок,
Пасярод шляхоў-дарог,
Толькі ў самы лепшы бок!

З самымі добрымі пачуццямі, павагай і ўдзячнасцю,
Нiкалаенка Галiна Iванаўна,
прафесар кафедры педагогікі і менеджменту адукацыі
ДУА
«Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»,
доктар педагагічных навук, прафесар

Уважаемый Николай Георгиевич!

С юбилеем Вас поздравляет лаборатория специального образования – с возрастом мудрости, ума и богатого познания. Желаем, чтобы каждый день оставлял тепло в душе и был счастливым. Пусть забота близких и родных людей окрыляет и дарит новые силы и эмоции. Пусть на душе всегда будет спокойно и тепло, а разум остается таким же светлым и проницательным. Вы являетесь примером для подражания для всех нас.

С уважением, лаборатория специального образования

*****
Няма таго на свеце і не можа быць,
Каб так, як мы, маглі Яленскага любіць.
Нам шчасціла:
Ён намі кіраваў.
Ён столькі год жыцця свайго аддаў
І інстытуту ў цэлым, і, безумоўна, нам.

Ён па-бацькоўску ставіўся да нас.
І словы горкія мы слухалі не раз…
Але галоўнае ён нам дапамагаў,
Ад стрэсаў і бязглуздзіцы сабою засланяў.
Ён надаваў нам веры ў свае сілы
І гэтым асабліва ён нам мілы.

Здароўя зычым, шчасця, дабрабыту – мех.
Хай доўга ў гэтых сценах не сціхае смех,
Раскацісты, на ўвесь паверх.

З павагай, Логінава Т.У. і лабараторыя гуманітарнай адукацыі

Дорогой Николай Георгиевич!

От всего сердца поздравляем Вас с праздником!
В этот день мы хотим сказать, как сильно восхищаемся Вами: Вашим умом, речью, внешностью, манерой поведения… Вы настоящий ученый, настоящий мужчина и настоящий человек.
Искренне желаем Вам неиссякаемой энергии на долгие годы, крепчайшего здоровья, новых творческих сил, душевного равновесия и неугасающего интереса к научному поиску!
Пусть Ваша научная школа крепнет и расширяется, а Ваши идеи успешно реализуются в работах ваших учеников, учеников учеников (и так далее).
Мы гордимся тем, что какое-то время Вы были частью нашей лаборатории и очень рады, что Вы нас не забываете и иногда заглядываете на огонек. Делайте это, пожалуйста, почаще!

Ваша лаборатория гуманитарного образования

Уважаемый Николай Георгиевич!

Примите самые искренние поздравления с юбилеем. Ваши научные идеи, выступления, предложения всегда полны мудрости, эрудиции и не оставляют никого равнодушным, а умение аргументировать свою позицию, отстаивать свои убеждения вызывает уважение.
Крепкого здоровья Вам и неиссякаемой энергии. Пусть окружающие Вас люди вдохновляют на новые открытия и способствуют завершению начатых исследований и проектов.

С уважением, Р.Р. Косенюк,
кандидат педагогических наук, доцент

Мікалаю, волату навукі беларускай

Кожны народ з глыбокай сваёй даўніною,
Хто б ён ні быў, а на ім старавечча адбітак.
Вы, як наш зубар, волата няма таго ў сьвеце,
Толькі пад зоркай вучонай лёс захаваў нам дагэтуль.

Зубар той ёсьць напамін аб каштоўным,
Што зберагаецца на доўгія леты.
Толькi з гадамi робiца ясным
Роля зубра ў жыцці навуковым.

Пільна глядзіць, каб у статку быў добры парадак,
Моц й дазнаньне царылі ў навуцы.
Зубраў наказ, што бароніць і душу, і праўду,
Множыць багацьце ды скарбы краіны.

Княства Вялікае Ваша – край навуковы,
Больш, чым красу ў сваіх абшарах хавае.
Сёньня і заўтра заслужана славіцца будуць
Справы бліскучыя, што надта заладзіў.

Гэта таму, хто ня спэцкаў сваё йменьне,
Пяром навуковым заўжды кіраваў справядліва
І волата згадаваў зь сябе, што патрэбны
Усім навукоўцам у служэньні краіне.

Ад пачаткоўцаў зямлі роднай

Уважаемый Николай Георгиевич!

Поздравляем Вас с днем рождения! Желаем, чтобы при любых обстоятельствах оставались баланс и гармония в душе, мир и любовь в семье. Пусть близкие радуют счастливыми улыбками, а жизнь – возможностями! Желаем, чтобы воплощались все мечты и достигались цели, а стремление к ним было вдохновляющим и интересным. Пусть жизнь будет наполнена добром, радостью, успехом и счастьем. Здоровья, удачи, позитивных эмоций. Успехов Вам во всех начинаниях!

С уважением, сотрудники лаборатории математического и естественнонаучного образования

Паважаны Мікалай Георгіевіч!

Ад шчырага сэрца ў дзень юбілею
Жадаем здароўя і светлай надзеі.
Шчасця ў будні, шчасця ў святы,
Хай добрыя весткі прыходзяць да хаты,
Хай будуць заўсёды натхненне і сілы,
Жыццё няхай будзе ў Вас толькі шчаслівым.
Хай сэрца не ведае смутку, разлукі,
Хай радасць прыносяць Вам дзеці і ўнукі.

З павагай, лабараторыя праблем выхавання асобы

 

Дзень нараджэння – гэта асаблівая дата, адна з самых дарагіх і запамінальных. І ў гэты асаблівы дзень мы загадваем жаданні і чакаем неверагодных цудаў, сюрпрызаў і падзей. І так прыемна, калі вакол нас збіраюцца лепшыя сябры і самыя дарагія нам людзі.

Дарагі Мікалай Георгіевіч, у Нацыянальным інстытуце адукацыі Вы адпрацавалі шмат год, і калі азірнецеся навокал, то ўбачыце, што побач з Вамі знаходзяцца Вашы сябры, вучні, таварышы і аднадумцы.

Мы віншуем Вас з Днём нараджэння і жадаем Вам заўсёды заставацца флагманам на шляху да ведаў, прагрэсу і росквіту! Няхай гэты дзень падорыць Вам шмат станоўчых эмоцый і натхнення для дасягнення новых мэт.

Жадаем Вам і надалей павагі ад людзей, якія побач, любові ад родных, жыццёвых удач і падтрымкі ад калег! Калі ўсё гэта будзе, таленавіты чалавек здолее зрабіць вельмі шмат! Жадаем моцнага здароўя і геніяльных ідэй!

З павагай,
лабараторыя гiсторыка-грамадазнаўчай i сацыякльтурнай дукацыi

Шаноўны Мікалай Георгіевіч!

Юбілей – цудоўная нагода падзякаваць Вам за дзесяцігоддзі плённай, руплівай працы ў Нацыянальным інстытуце адукацыі.
Ваш уклад у распрацоўку тэорыі і практыкі навучання беларускай мове ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі сапраўды неацэнны. Творча, апантана, з навуковай прынцыповасцю займаючыся высакароднай справай – падрыхтоўкай педагагічных кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі, Вы шчодра ўзрошчваеце тое разумнае, добрае, вечнае, чым адметнае жыццё Настаўніка з вялікай літары.
Мы захапляемся Вамі як неардынарнай, таленавітай асобай, заўзятым прафесіяналам, паважаем за пачуццё высокай адказнасці і абавязку, актыўную жыццёвую пазіцыю і людскасць.
Прыміце шчырыя пажаданні бадзёрасці на доўгія гады, невычэрпнай энергіі і жыццялюбства. Няхай Вашымі надзейнымі спадарожнікамі на жыццёвым шляху будуць вера ў лепшае, аптымізм і ўдача! Шчасця і здароўя Вашым родным!

З глыбокай павагай,
намеснік дырэктара па рэдакцыйна-выдавецкай рабоце С. А. Кудраўцава, Выдавецкі цэнтр, упраўленне вучэбнага кнігавыдання

Паважаны Мікалай Георгіевіч!

Сардэчна віншуем Вас з 75-годдзем!

Вы – эталон Настаўніка, Навукоўцы, Чалавека, Мужчыны, прыклад сумлення, годнасці, мужнасці.
У Вашым жыцці многа дасягненняў. Без страху і сумненняў Вы ішлі да пастаўленых мэт, пакарылі высокія навуковыя вяршыні. Ваш уклад у развіццё методыкі выкладання беларускай мовы ва ўстановах агульнай сярэдняй і вышэйшай адукацыі неацэнны.
Хай гэты юбілей дасць адлік чарговаму цікаваму этапу Вашага жыцця, будзе стартам для новых навуковых адкрыццяў і перамог, здзяйснення смелых планаў і задум!

З павагай, метадычны цэнтр

QR-код нацыянальнага адукацыйнага партала

КАРЫСНЫЯ СПАСЫЛКІ

КАНТАКТЫ

 вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

         Кантакты

         Магазін вучэбнай кнігі «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.