МЕНЮ

.

.
МЕНЮ

17 снежня – Дзень беларускага кіно

17 снежня 2025 года спаўняецца 101 год з дня заснавання Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм». Менавіта ў гэты дзень 17 снежня 1924 года выйшла пастанова Савета Народных камісараў «Аб кінавытворчасці ў БССР». У той жа дзень пры Наркамасветы было створана Дзяржаўнае ўпраўленне па справах кінематаграфіі і фатаграфі – «Белдзяржкіно» і зняты першыя хранікальныя кадры пра падзеі тых гадоў.

У 1928 годзе ў Ленінградзе была заснавана кінастудыя «Савецкая Беларусь», якая ў 1939 годзе пераехала ў Мінск. Падчас Вялікай Айчыннай вайны «Савецкая Беларусь» выпускала кіначасопіс, які асвятляў франтавую хроніку.

Назву «Беларусьфільм» кінастудыя здабыла ў 1946 годзе, а ў 1997 годзе была перайменавана ў Нацыянальную кінастудыю «Беларусьфільм».

Заснавальнікамі беларускай кінематаграфіі з’яўляюцца Юрый Віктаравіч Тарыч і Уладзімір Уладзіміравіч Корш-Саблін, а першым беларускім мастацкім фільмам стала гісторыка-рэвалюцыйная карціна «Лясная быль», якую паставіў у 1926 годзе Юрый Тарыч па аповесці Міхася Чарота «Свінапас».

На «Беларусьфільме» знята больш за 500 мастацкіх фільмаў, каля 1 420 тысяч дакументальных фільмаў і 233 анімацыйных фільма.

Сёння Беларусь па праве ганарыцца многімі таленавітымі рэжысёрамі, акцёрамі, мастакамі і аператарамі, якія стварылі сваімі працамі залаты фонд нацыянальнага кіно Рэспублікі. Сярод найбольш вядомых мастацкіх фільмаў беларускага кінематографа розных гадоў «Чырвонае лісце» У. Корш-Сабліна, «Альпійская балада» Б. Сцяпанава, «Гадзіннік спыніўся апоўначы» М. Фігуроўскага, «Я родам з дзяцінства» і «Людзі на балоце» В. Турава, «З пекла ў пекла» Д. Астрахана, «Дунечка» А. Яфрэмава, «Брэсцкая крэпасць» А. Кота, «Дзікае паляванне караля Стаха» В. Рубінчыка, «Белыя росы» І. Дабралюбава, «Знак бяды» і «У жніўні 44-га…» М. Пташука і інш.

Асаблівае месца сярод карцін займаюць фільмы для юных гледачоў: мюзіклы-казкі жанру фэнтэзі рэжысёра Л. Нячаева «Прыгоды Бураціна» і «Пра Чырвоны капялюшык», «Казка пра зорнага хлопчыка», «Пітэр Пэн», «Не пакідай!»; прыгодніцкія фільмы «Корцік» і «Бронзавая птушка» М. Калініна; «Па сакрэце ўсяму свету» І. Дабралюбава.

У Мінску знаходзіцца музей гісторыі беларускага кіно. Ён быў створаны і адкрыты ў 1966 годзе да 40-годдзя выхаду фільма «Лясная быль», а сёння з’яўляецца філіялам дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь». Тут сабраныя дакументы і матэрыялы па гісторыі беларускага кіно, праходзяць тэматычныя экскурсіі, выставы і паказы айчыннай і замежнай кінакласікі.

Асобную ўвагу заслугоўваюць такія кінашэдэўры беларускай кінаіндустрыі, як «Дзяўчынка шукае тату», «Гадзіннік спыніўся апоўначы», «У жніўні 1944-га», «Лёс дыверсанта», «Кіношнікі», «На іншым беразе», «Ліст чакання».

Яркай падзеяй гэтага кінасезону стаў выхад фільма «Класная». Фільм распавядае пра жыццё сучаснай школы, пра падлеткаў, іх перажыванні, мары і пошукі сябе, закранаючы важныя пытанні адукацыі, узаемаадносін і асобаснага росту.

Падрыхтавана па матэрыялах сайта https://belarusfilm.by

QR-код нацыянальнага адукацыйнага партала

КАРЫСНЫЯ СПАСЫЛКІ

 

КАНТАКТЫ

 вул. Караля, 16, 220004, г. Мінск

         Кантакты

         Магазін вучэбнай кнігі «Адукацыя»

         e-mail: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.