4 верасня 2023 года напярэдадні Дня народнага адзінства стартавала грамадска-палітычная акцыя «Беларусь адзіная», арганізатарам якой выступіла рэспубліканскае дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне «Беларускае таварыства „Веды“».
Мерапрыемства ахопіць усе рэгіёны краіны. Як адзначыў старшыня РДГА «Веды», генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Вадзім Гігін, мэтамі рэспубліканскай акцыі з'яўляюцца кансалідацыя патрыятычных сіл, прапаганда ключавых дасягненняў суверэннай Беларусі, адкрытая размова па самых актуальных пытаннях інфармацыйнага парадку дня, у тым ліку вострым, выклікаючым палеміку.
«Мы імкнёмся да таго, каб „Беларусь адзіная“ стала сапраўдным грамадска-палітычным форумам, – адзначыў Вадзім Гігін. – Яна ўключае ў сябе не толькі дыялог у аўдыторыі, але таксама выставы і іншыя фарматы. Абмеркаванне не абмяжуецца самой дыялогавай пляцоўкай. Яно будзе працягнута ў калектывах».
Рэспубліканская акцыя «Беларусь адзіная» праводзіцца з 2021 года. Сёлета асноўнымі спікерамі стануць лідары вядучых грамадскіх аб'яднанняў краіны: Федэрацыі прафсаюзаў, РГА «Белая Русь», БРСМ, Беларускага саюза жанчын, Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў. Да ўдзелу запрошаны актывісты і іншых арганізацый, у тым ліку палітычных партый.
НІА
па матэрыялах БЕЛТА