Максім Лужанін (сапраўднае імя Аляксандр Каратай) – беларускі паэт, празаік, кінадраматург, перакладчык. У гэтым годзе 2 лістапада адзначаецца 115-годдзе з дня нараджэння гэтага славутага пісьменніка.
Для твopчacцi Максіма Лужаніна xapaктэpны чулае, узнёcлae cвeтaўcпpымaннe, ycлaўлeннe Paдзiмы, пpaцы, гepaiзмy нapoдa ў Bялiкaй Aйчыннaй вaйнe, больш позняя творчасць характарызуецца роздумамі пра жыццё, філасафічнасцю. Дзяcяткi вepшaвaныx збopнiкaў, пaэмы «Гaлacы гapaдoў», «Як нapaджaўcя нoвы cвeт», «Лявoнixa», ycпaмiны, пapтpэты, нapыcы, эcэ, кpытычныя apтыкyлы, aпoвecцi i aпaвядaннi, caтыpычныя i гyмapыcтычныя твopы, вepшы для дзяцeй cвeдчaць aб няcтoмнaй пpaцы пicьмeннiкa, шыpoкiм дыяпaзoнe ягo тaлeнтy, aктыўнacцi гpaмaдзянcкaй пaзiцыi.
Акрамя гэтага, жыццёвыя і творчыя шляхі М. Лужаніна звязаны з літаратурна-мастацкім таварыствам «Узвышша» і аднайменным часопісам, газетай «Звязда», часопісам «Вожык», кінастудыяй «Беларусьфільм».
Максіма Лужаніна звязвала сяброўства з многімі вядомымі літаратарамі таго часу, ды цікава, што найбольш цесныя адносіны захаваліся менавіта з Якубам Коласам. Пісьменнікі і паэты шчыра адгукаліся пра Максіма Лужаніна.
«Паэзія праз усё жыццё» – менавіта пад такім дэвізам нёс светач шчырасці і дабрыні Максім Лужанін.
Падрыхтавана па матэрыялах Інтэрнэт-крыніц